Аб'ект Месье M51

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аб'ект Месье M51

M51 (каталог Месье), (Messier 51, Месье 51, NGC 5194, галактыка Вадаварот (англ.: Whirlpool) — спіральная галактыка ў сузор'і Гончых Псоў. Знаходзіцца на адлегласці 23 млн светлавых гадоў ад Зямлі. Дыяметр галактыкі складае каля 100 тысяч светлавых гадоў. Галактыка M 51 (таксама вядомая як Arp 85 і VV 1) складаецца з вялікай спіральнай галактыкі NGC 5194, на канцы аднаго з рукавоў якой знаходзіцца галактыка-кампаньён NGC 5195.

Галактыка была выяўленая Шарлем Месье 13 кастрычніка 1773 года.