Аб'яднаная грамадзянская партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці



Аб'яднаная Грамадзянская Партыя
Лагатып
Лідар:

Анатоль Лябедзька

Дата заснавання:

1 кастрычніка 1995

Штаб-кватэра:

Мінск, вул. В.Харужай, 22, кабінет № 1701; тэл. 289-50-09

Ідэалогія:

лібералізм

Саюзнікі і блокі:

АДС

Колькасць членаў:

каля 5 тыс.

Дэвіз:

«Свабода, Уласнасць, Законнасць»

Сайт:

www.ucpb.org

Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) — палітычная партыя ў Беларусі.

АГП была створаная ў 1995 годзе ў выніку аб'яднання двух партый — Грамадзянскай (створаная ў 1994 г.) і Аб'яднанай дэмакратычнай (створаная ў 1990 г.). Старшыня партыі — Анатоль Лябедзька, юрыст, Намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Ганаровы старшыня АГП — прафесар Станислаў Багданкевіч, доктар эканамічных навук, Старшыня парламенцкай фракцыі «Грамадзянскае дзеянне», да 1995 г. Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Намеснікі Старшыні: Аляксандр Дабравольскі, юрыст, Старшыня падкамісіі Вярхоўнага Савета па СМІ, Павел Данейка, эканаміст, дэпутат Вярхоўнага Савета, Старшыня Праўлення Інстытута прыватызацыі і менеджмента, Яраслаў Раманчук, эканамічны аналітык Аналітычнага цэнтра «Стратэгія», Васіль Шлындзікаў, Старшыня Камісіі Вярхоўнага Савета па эканамічнай палітыцы, Прэзідэнт Асацыяцыі судзейнічання эканамічнаму развіццю.

Партыя мае арганізацыі ва ўсіх вабласцях і ў 90% раённых цэнтраў краіны. У парламенцкую фракцыю АГП «Грамадзянскае дзеянне» ўваходзяць 22 дэпутаты (ніводзін з іх не ўвайшоў у прызначаны ў 1996 г. прэзідэнтам «парламент»). Пад час давыбараў у Вярхоўны Савет, якія праводзіліся ў 1996 г. адначасова з рэферэндумам па 61 акрузе, 70% кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур, а адзін (доктар эканамічных навук Ул. Тарасаў) перамог у першым туры. На выбарах у Мінскі гарадскі Савет у 1996 г. 77% кандыдатаў ад АГП выйшлі ў другі тур. Аднак вынікі выбараў былі незаконна адмененыя прэзідэнтам з мэтай усталявання асабістай дыктатуры.

У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

АГП з'яўляецца апазіцыйнай партыяй і каардынуе сваю дзейнасць з іньшымі апазіцыйнымі партыямі ў рамках Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сіл. Усі асноўныя мерапрыемствы праводзяцца дэмакратычнымі партыямі сумесна. Рашэннем Вярхоўнага Савета створаны Нацыянальны выканаўчы камітэт (НВК, Грамадскі кааліцыйны ўрад) — «ценявы кабінет» апазіцыі. Большасць у НВК — прадстаўнікі АГП. Эксперты адзначаюць інтэлектуальны патэнцыял і прафесійны ўзровень НВК як значна вышэйшы за ўзровень цяперашняга ўрада. Большасць экспертаў лічыць, што пасля змены рэжыма значная частка новага ўрада будзе складацца з прадстаўнікоў АГП, прычым менавіта яны ўзначаляць «эканамічны блок» урада. Гэта звязанае з тым, што сярод сяброў АГП вельмі шмат вядомых у краіне і за мяжою эканамістаў, юрыстаў, арганізатараў вытворчасці, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў. Партыяй распрацаваная Канцэпцыя эканамічных рэформ і пакет заканапраэктаў для яе рэалізацыі. Праца па ўдасканаленню Канцэпцыі і распрацоўка заканапраэктаў працягваецца.

АГП — партыя ліберальна-кансерватыўнай палітычнай арыентацыі, асноўнымі каштоўнасцямі якой з'яўляюцца свобода, прыватная ўласнасць, законнасць, прыярытэт правоў чалавека. АГП супрацоўнічае з партыяй «Саюз Свабоды» (Польшча, лідар — Л.Бальцэровіч), Партыяй «Саюз Айчыны — Літоўскія Кансерватары» (лідар — В.Ландсбергіс), Партыяй Isamaaliit («Саюз Айчыны», Эстонія, лідар — прэм'ер-міністр Эстоніі Март Лаар), Партыяй «Рэформы і Парадак» (Украіна, лідар — В.Пінзенік), Саюзам правых сіл (Расія, Б.Нямцоў, Я.Гайдар), Кансерватыўнай партыяй Вялікай Брытаніі, Еўрапейскім дэмакратычным саюзам (які аб'ядноўвае правацэнтрысцкія партыі еўрапейскіх краін) і іншымі палітычнымі арганізацыямі за мяжою. АГП таксама супрацоўнічае з Міжнародным Рэспубліканскім Інстытутам, які прадстаўляе Рэспубліканскую партыю ЗША.

АГП супрацоўнічае з Кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў, Федэрацыяй прафсаюзаў і іншымі прафсаюзамі, а таксама з аб'яднаннямі прадпрымальнікаў. Прадпрымальнікі падтрымліваюць АГП таму, што ведаюць, што фракцыя «Грамадзянскае дзеянне» распрацавала і дамаглася прыняцця ў парламенце шэрагу законаў, накіраваных на забеспячэнне свабоды прадпрымальніцтва, абмежаванне ўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку, абарону прыватнай уласнасці і стварэнне роўных умоў для дзейнасці прадпрыемстваў розных формаў уласнасці. Прадпрымальнікі таксама ведаюць, што, падтрымаўшы АГП, яны не сутыкнуцца з неабходнасцю ізноўку марнаваць час, сілы і сродкі на тое, каб пераадолець наступствы непісьменных антырыначных рашэнняў улады, як гэта можа адбыцца ў выпадку падтрымкі іньшых палітычных сіл.

Члены АГП удзельнічаюць у працы шмат якіх праваабарончых, навуковых, аналітычных і асветніцкіх арганізацый. Распаўсюджванне эканамічнай, палітычнай і правовой інфармацыі, развіццё супрацоўніцтва паміж арганізацыямі розных краін, распрацоўка заканапраэктаў і канцэпцый эканамічных і прававых рэформ — усё гэтае мы робім пры ўдзеле і падтрымцы зацікаўленых арганізацый і грамадзян. Наўрад ці хто мае сумненні ў тым, што Беларусь вернецца на шлях дэмакратыі і цывілізаванага развіцця. Мы запрашаем да супрацоўніцтва ўжо сёння для таго, каб гэтае адбылося ў бліжэйшы час дзякуючы нашаем сумесным намаганням.

Старшыні партыі [правіць]

Спасылкі [правіць]