Аварская мова
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Аварская мова — мова авара-андыйскай групы нахска-дагестанскай сям'і моў. У структурным дачыненні найбольш блізкая да андыйскіх моў. У аснове літаратурнай аварскай мовы ляжыць т.зв. болмацӀцӀ ("мова войска") — міждыалектная мова, што склалася на аснове паўночнай гаворкі.
Распаўсюджана сярод аварцаў, якія жывуць у Дагестане, на поўначы Азербайджана, паўночна-ўсходзе Грузіі і ў Турцыі. Колькасць носбітаў аварскай мовы ў Расіі - 715297 чал. (2010). У гэтую колькасць уключаны многія носбіты анда-цэзскіх моў, якія карыстаюцца аварскай мовай як другой. Прыкладная уолькасць носбітаў аварскай мовы як роднай - 703 тыс. чал. (2010).
|
|
|
|---|---|
| Федэральная мова | руская |
| Мовы суб'ектаў федэрацыі | абазінская • аварская • агульская • адыгейская • азербайджанская • алтайская • башкірская • бурацкая • даргінская • інгушская • кабардзіна-чаркеская • калмыцкая • карачаева-балкарская • комі • кумыцкая • лакская • лезгінская • нагайская • марыйская • макшанская • асяцінская • рутульская • табасаранская • татарская • татская • тувінская • удмурцкая • хакаская • цахурская • чачэнская • чувашская • эрзянская • якуцкая |
| Мовы з афіцыйным статусам | вепская • далганская • казахская • карэльская • комі-пярмяцкі • мансійская • ненецкая • селькупская • фінская • хантыйская • чукоцкая • эвенкійская • эвенская • юкагірская |
