Авёс пасяўны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Авёс пасяўны
Avena sativa 002.JPG
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Аднадольныя

Парадак:

Мятлюжкакветныя

Атрад:

Метлюжковыя

Сямейства:

Метлюжковыя

Род:

Авёс

Навуковая назва

Avena sativa L., 1753

ITIS   41459
NCBI   4498

Авёс пасяўны (Avena sativa) — род аднагадовых травяністых раслін сямейства каласнічных. Каштоўная кармавая і харчовая культура.

Змест

Гісторыя [правіць]

Авёс пасяўны вырошчваецца з 2 стагоддзя да н.э., на тэрыторыі Беларусі з'явіўся ў 7 стагоддзі н.э. Спачатку быў пустазеллем у пасевах пшаніцы, ячменю і іншых кульутрных раслін.[1] Пры пашырэнні на Поўдзень як больш халодаўстойлівы стаў ужывацца ў чыстых пасевах.

Біялогія [правіць]

Расліна добра расце на аэраваных дзярнова-падзолістых супяшчаных і лёгкасугліністых глебах. У севазваротах сеецца пасля ўгноенных азімых збожжавых, лёну, зернебабовых і прапашных культураў.

  • Тэрміны сяўбы самыя раннія — як толькі паспее глеба.
  • Спосаб сяўбы — вузкарадковы.
  • Сярэдняя ўраджайнасць — 2,3-2,5 т/га (найвялікшае — 7 т/га).[1]

На значных плошчах высяваецца на корм у сумесі з лубімам, вікай, гарохам і іншымі культурамі.

Раянаваныя сарты:[1]

  • Надзейны
  • Кондар
  • Эрбграф
  • Эндспурт

Асноўныя шкоднікі аўса пасяўнога:

  • Шведская муха
  • Збожжавыя блохі
  • Чаромхава-каласнічная тля
  • Каласнічныя трыпсы

Асноўныя хваробы:[1]


Апісанне [правіць]

Вышыня расліны 70 — 110 см. Вегетацыйны перыяд 85 — 115 сутак. Самаапыляльнік. Вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расліна: усходы пераносяць кароткатэрміновыя замаразкі да −7С — −8С. Квіце ў ліпені.[1]

Уласцівасці [правіць]

Зерне мае бялку 9 %-15,7 %, крухмалу 21 %-25 %, абалоніны 7 %-24 %, тлушчу 2 %-11 %, вітаміны і мінеральныя солі.[1]

Выкарыстанне [правіць]

Зерне перапрацоўваюць на крупы, муку, талакно. Аўсяную салому, зялёную масу, сена, сілас скормліваюць жывёле.

Пажыўнасць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Г. А. Кім, Ф. І. Фамінчык. Авёс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл. — С. 23