Авіякатастрофа пад Петразаводскам 20 чэрвеня 2011

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Авіякатастрофа пад Петразаводскам 20 чэрвеня 2011
Агульныя звесткі
Дата 20 чэрвеня 2011
Месца
Загінулыя
  • 47 чал.
Параненыя 5
Авіякампанія RusAir[d]
Пункт вылету Аэрапорт Дамадзедава
Пункт прызначэння Petrozavodsk Airport[d]
Рэйс ЦГИ-9605 (РЛУ-243)

Авіякатастрофа пад Петразаводскам 20 чэрвеня 2011 — катастрофа 20 чэрвеня 2011 самалёта Ту-134А авіякампаніі РусЭйр, бартавы нумар RA-65691, які выконваў рэйс па маршруце Масква — Петразаводск. Самалёт разваліўся на часткі і загарэўся ад удара аб зямлю пры заходзе на пасадку ў складаных метэаўмовах непадалёк ад петразаводскага аэрапорта каля сяла Бесавец, прыкладна ў 600 м ад тарца ўзлётна-пасадачнай паласы. Адразу загінулі 45 з 52 людзей, што знаходзіліся на борце самалёта.

У катастрофе загінулі грамадзянін Беларусі Міхаіл Карпук[1], грамадзяне Расіі, ЗША, Украіны, Нідэрландаў і Швецыі. Сярод ахвяр — шэраг кіраўнікоў атамнай галіны Расіі:

  • Сяргей Рыжоў — дырэктар-генеральны канструктар АКБ «Гідрапрэс»;
  • Генадзь Банюк — намеснік дырэктара, галоўны канструктар АКБ «Гідрапрэс»;
  • Мікалай Труноў — галоўны канструктар і начальнік аддзела парагенератараў і цепламеханічнага абсталявання АКБ «Гідрапрэс»;
  • Андрэй Трафімаў — галоўны тэхнолаг АКБМ імя Афрыкантава;
  • Валерый Лялін — начальнік упраўлення «Атамэнергамаша».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]