З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ага́мы (Agamidae) — сямейства яшчарак.
Адрозніваецца 35 родаў, больш за 300 відаў. Найбольш вядомыя круглагалоўкі, драконы, плашчаносная яшчарка, калоты.
Даўжыня да 45 см. Галава і шыя ўкрытыя дробнымі рагавымі шчыткамі, у некаторых уздоўж спіны грэбень. Хвост звычайна доўгі, няломкі. Могуць мяняць афарбоўку цела.
Водзяцца пераважна ў стэпавых і пустынных зонах Афрыкі (акрамя Мадагаскара), Паўднёва-Усходняй Еўропы, Азіі, Аўстраліі і Новай Гвінеі. Жывуць на зямлі, скалах або дрэвах. Кормяцца насякомымі, зрэдку раслінамі.
Кладуць яйцы, некаторыя жывародныя.
- Агамы // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.