Агапій I, Папа Рымскі
| Агапій I лац.: Agapetus PP. I |
||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 5 мая 535 — 22 красавіка 536 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Ян II | |
| Пераемнік: | Сільверый | |
| Нараджэнне: | ? | |
| Смерць: | 22 красавіка 536 Канстанцінопаль, Візантыя |
|
Агапій I (? — 22 красавіка 536, Канстанцінопаль), папа рымскі (535—536), рымлянін па паходжанні, прылічаны да святых.
Па патрабаванні гоцкага караля Тэадата выправіўся ў Канстанцінопаль, каб паўплываць на візантыйскага імператара Юстыніяна, але палітычная мэта падарожжа не была дасягнутая. Аднак тычасова, намаганнямі папы канстанцінопальскі патрыярх Анфім, абвінавачаны ў ерасі Еўціхія і калісьці насуперак кананічным правілам пераведзены з Трапезунду ў Канстанцінопаль, быў скінуты з патрыяршага стальца, а на яго месца з блаславення Агапія ўзведзены праціўнік Анфіма Менас.[1]
Таксама Агапію ўдалося схіліць Юстыніяна і канстанцінопальскага патрыярха Менаса да фармальнай заявы аб тым, што яны цалкам падтрымліваюць пастановы Халкідонскага сабору (451), прызнаюць толькі формулу адзінароднага Хрыста ў двух існасцях, адкідаючы распаўсюджаныя ў Візантыі талкаванні прыроды Хрыста і манафізіцкае вучэнне. У выніку павінна было аднавіцца адзінства вызнавання веры і прызнанне прымату за рымскім папай. Агапій збіраўся яшчэ раз прыехаць у Канстанцінопаль дзеля кіравання саборам з мэтай канчатковага абвяшчэння прынятага ў Халкідоне сімвалу веры. Але гэтага не адбылося з-за смерці Агапія.[2]
Зноскі
Лозинский С.Г. История папства. — 3-е изд. — М., 1986. • Агапій I, Папа Рымскі // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.

