Агарыкальныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Агарыкальныя
Agaricus campestris.jpg
Шампіньён звычайны (Agaricus campestris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agaricales Underw., 1899

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   194402
NCBI   5338
EOL   5676
MB   90508

Ага́рыкальныя, агарыкавыя, пласціністыя (Agaricales) — парадак вышэйшых базідыяльных грыбоў з групы гіменаміцэтаў.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца 12 сямействаў, каля 8 тыс. відаў, пашыраных ва ўсіх кліматычных паясах абодвух паўшар'яў. На Беларусі 110 родаў уключаюць 1,5 тыс. відаў. Найбольшыя сямействы: агарыкальныя, ці шампіньёнавыя, і балетавыя, якія вылучаюць у самастойны парадак. Сярод іншых сямействаў: аманітавыя, ці мухаморавыя, бальбітыевыя, гіграфоравыя, гнаевіковыя, макрухавыя, павуціннікавыя, радоўкавыя, ружовапласціннікавыя, свінухавыя, страфарыевыя, сыраежкавыя.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовыя целы аднагадовыя, звычайна мяккамясістыя, радзей пругкія, маюць шапку і ножку (звычайна цэнтральную). Гіменафор пласціністы або трубчасты, у многіх спачатку прыкрыты прыватным пакрывалам (плеўка з рыхлага спляцення гіфаў), якое пазней разрываецца і застаецца ў выглядзе кольца на ножцы (напр., віды з роду маслякоў); у іншых развіваецца таксама і агульнае пакрывала (спачатку на ўсім пладовым целе, потым застаецца накшталт кубачка-вольвы на ножцы і як шматкі на шапцы, напр., шампіньён ядомы, грыбы з роду вальварыела). Пласцінкі могуць быць свабодныя, прымацаваныя да ножкі краем або зубцом, сыходныя па ножцы і інш. Ножка рознага колеру, кансістэнцыі і формы (цыліндрычная, патоўшчаная, звужаная, гладкая слізістая, укрытая лускавінкамі або валакністая, шчыльная, пустая і інш.), часам бакавая ці яе зусім няма (шапка сядзячая). Споры аднаклетачныя, іх памеры, форма, колер зменлівыя.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Большасць агарыкальных — сапратрофы на глебе, подсціле, драўніне, мікарызаўтваральнікі (забяспечваюць водна-салявое жыўленне дрэў), радзей — паразіты на жывых дрэвах, пладовых целах інш.

Спажыванне[правіць | правіць зыходнік]

Многія (амаль 200 відаў) — каштоўныя ядомыя грыбы: баравік, падасінавік, падбярозавік, маслякі, зялёнка, падзялёнка, шампіньён, рыжык, вешанка звычайная, грузд, сыраежка і інш. Ёсць ядавітыя: мухаморы (чырвоны, жоўта-зялёны, парфіравы, пантэрны, бледная паганка і інш.), апенька несапраўдная серна-жоўтая, пабеленая і белаватая гаварушкі, валаконніцы (земляная, надарваная і Келе), страфарыя Горнемана і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Агарыкальныя // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.