Агат
| Агат | |
|---|---|
| Формула | SiO2 (Крэменязём) |
| Колер | Белы, шэры, галубай, жоўты, чырвоны, чорны |
| Колер рысы | Белая |
| Цвёрдасць | 7 |
Агат — мінерал, схаванакрышталічная разнавіднасць кварца, уяўляе сабой тонкавалакністы агрэгат халцэдона са слаістай тэкстурай і стужкавым размеркаваннем афарбоўкі. Ювеліры завуць агат таксама разнавіднасцю халцэдона без відавочнай слаістасці, але з рознымі ўключэннямі, якія ствараюць пэўны малюнак: мохавых агат, агат зорчаты і іншыя.
[правіць] Назва
Знакаміты вучоны старажытнасці Пліній Старэйшы лічыў, што назва паходзіць ад ракі Ахатэс (стар.-грэч. Ἀχάτης) на Сіцыліі (магчыма, сучасная Карабі ці Дзірыла), іншае тлумачэнне — ад грэчаскага «ἀγαθός» — добры, шчаслівы. Часцей за ўсё малюнак агата нагадвае вока. Паводле адной са старажытных легенд, гэта вока нябеснага белага арла, які пасля бітвы з чорным ведзьмаком зваліўся на Зямлю і стаў каменем. А яго вока працягвае глядзець на людзей, аддзяляючы добрыя справы ад злых. Агат таксама завуць Вокам Творцы.
Гл. таксама Агата
[правіць] Паходжанне агатаў
Агаты павольна фармаваліся ва ўмовах, якія забяспечваюць праходжанне перыядычных хімічных рэакцый, звязаных з дыфузіяй і перанасычэннем злучэнняў крэмнія. Зоны агатаў могуць мець таўшчыню да 1,5 мкм.
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агат