Агата Кристи

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

«Агата Кристи», адна з найбольш папулярных расійскіх рок-груп, якая існавала ў 19882010 гадах. Заснавана Вадзімам Самойловым, Аляксандрам Казловым і Пятром Маем у 1988 годзе ў Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург). Непасрэдным папярэднікам «Агаты Кристи» быў ВІА «УПИ-РТФ». Падчас запісу альбому «Второй фронт» да групы далычыўся Глеб Самойлаў.

На працягу свайго існавання творчасць групы перасякаецца са шматлікімі накірункамі рок-музыкі, аднак з усіх прыкметна пераважае пост-панк. Склад таксама некалькі разоў змяняўся, але творчым касцяком групы ўвесь час заставаліся браты Самойловы. Візітнай карткай групы з'яўляецца нейкая містычнасць, асуджанасць, дэпрэсіўная атмасфера, экспрэсіўная манера выканання і прасякнутыя «магіяй» тэксты песень. Такія кампазіцыі як «Как на войне», «Опиум для никого», «Сказочная тайга» і «Ковёр-вертолёт» сталі прызнанымі хітамі.

Усяго група выпусціла дзесяць студыйных альбомаў, пяць сборникаў, два альбома з рэміксамі, тры макси-сінгла, васямнаццаць відэакліпаў. Альбомы:

У 2009 годзе было аб'яўлена аб спыненні існаванні групы пасля выхаду апошняга альбому «Эпилог» і заключнага канцэрнага тура, што і адбылося з 2010 годзе. Сёння Глеб Самойлаў з'яўляецца лідарам групы «Глеб Самойлоff & The Matrixx». Вадзім займаецца прадзюсарскай дзейнасцю, барацьбой з пірацтвам, а таксама абяцае па хуткім часе стварыць сваю групу.