Агатон Гілер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агатон Гілер
польск.: Agaton Giller
Род дзейнасці гісторык, журналіст, палітык, пісьменнік
Дата нараджэння 9 студзеня 1831(1831-01-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 1887(1887-07-17) (56 гадоў), 12 ліпеня 1887(1887-07-12) (56 гадоў) ці 18 ліпеня 1887(1887-07-18) (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Агатон Гілер (польск.: Agaton Giller; 9 студзеня 1831, Апатовак, Калішскае ваяводства, Царства Польскае — 17 ліпеня 1887, Станіславаў) — польскі палітычны дзеяч, журналіст, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў, гісторык паўстання, мемуарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і бурмістра мястэчка Апатоўка (Jana Kantego Gillera) і Францішкі з Спадкоўскіх (Franciszki ze Szpadkowskich). Сярэднюю адукацыю атрымаў у школах Каліша, Варшавы і Ломжы. Самавукам спасцігаў польскую літаратуру і гісторыю. Падчас рэвалюцыйных падзей у Еўропе («Вясна народаў» 1848) спрабаваў выехаць у Венгрыю. Быў арыштаваны прусакамі ў Раціборы. Летам 1850 вызвалены з турмы, працаваў хатнім настаўнікам у сем’ях багатых землеўласнікаў Вялікай Польшчы. З 1852 у якасці вольнага слухача наведваў заняткі ў Ягелонскім універсітэце. Пасля таго, як аўстрыйская паліцыя выкрыла той факт, што ён рэвалюцыянер, які прыехаў у Аўстра-Венгрыю нелегальна, 10 красавіка 1853 быў выдадзены расійскай ваеннай паліцыі. Быў зняволены ў Варшаўскай цытадэлі за «анты-расійскую дзейнасць». Прысуджаны да катаргі ў штрафным батальёне ва Усходняй Сібіры. У кайданах, пешшу 16 месяцаў дабіраўся да месца адбыцця пакарання. У 1858 быў вызвалены з катаргі па амністыі і быў прымушаны пасяліцца ў Іркуцку. Там заснаваў польскую школку, дзе сам выкладаў.

Падрыхтоўка паўстання[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1860 вярнуўся ў Варшаву і ўключыўся ў палітычную барацьбу. Удзельнічаў у патрыятычных маніфестацыях. Пасля расправы над маніфестантамі 8 красавіка 1861 выдаў адозву «Пасланне да ўсіх суайчыннікаў на землях Польшчы» (Posłanie do wszystkich rodaków na ziemi polskiej), у якой заклікаў палякаў усіх станаў да яднання і ўзброенага супраціву Расіі. 16 кастрычніка быў паранены падчас разні ў кафедральным саборы Варшавы. З 1862 працуе карэспандэнтам кракаўскай газеты «Czas» у Царстве Польскім. Увайшоў у склад Цэнтральнага Нацыянальнага камітэта. У складзе камітэту займаў узважаную, цэнтрысцкую пазіцыю паміж «чырвонымі» і «белымі». Быў прыхільнікам добра падрыхтаваных і спрагназаваных шанцаў на поспех, ваенных дзеянняў. Заклікаў «белых» адмовіцца ад ілюзіі мірнага сканчэння беспарадкаў, а «чырвоных» — не спяшацца з пачаткам паўстання. Быў аўтарам канцэпцыі стварэння патаемнага польскага грамадзянства (tajnego państwa polskiego). У верасні 1862 разам з Падлеўскім наведваў Лондан, дзе знайшоў паразуменне і заключыў дамову з рэдактарам газеты «Колокол» Аляксандрам Герцэнам.

Падчас паўстання[правіць | правіць зыходнік]

Пасля выбуху паўстання 1863—1864 гадоў выйшаў са складу Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэта, палічыўшы выбух паўстання заўчасным і справакаваным рускімі. Падтрымліваў «белых», у выніку чаго ўключыўся ў шэрагі паўстанцаў, увайшоў у склад Часовага Нацыянальнага Урада, падтрымаў дыктатуру Марыяна Лангіевіча. Пасля трагічнай смерці Стэфана Баброўскага быў самым уплывовым членам Нацыянальнага ўрада. Быў рэдактарам паўстанцкіх перыядычных выданняў Strażnica, Ruch i Wiadomości pola bitwy. З-пад яго пяра выйшлі Адозвы да жыхароў аўстрыйскай і прускай частак былой Рэчы Паспалітай, агентуры Часовага Нацыянальнага Урада за мяжой. Пасля атрымання ананімнага смяротнага прысуду адышоў ад працы ў Часовым Нацыянальным Урадзе.

Пасля паўстання[правіць | правіць зыходнік]

Пасля паўстання жыў у Саксоніі і Швейцарыі. У 1864 быў завочна прысуджаны ў Лейпцыгу да 4 гадоў у турме за друкаванне падпольнай польскай газеты Ojczyzna. З 1867 пасяліўся ў Парыжы. Сузаснавальнік польскага легіёну ў Турцыі. Ён стаў адным з заснавальнікаў Польскага Нацыянальнага музея ў Раперсвілі (Rapperswil) ў кантоне Сант-Гален. У 1880 годзе ён быў адным з заснавальнікаў Польскага Нацыянальнага Альянсу ў Злучаных Штатах Амерыкі.

Магіла Агатона Гілера на Старых Павонзках, Варшава

Захварэўшы ў 1887 на запаленне лёгкіх, памёр у Станіслававе (цяпер Івана-Франкоўск). Быў пахаваны на Сапежынскіх могілках. Пасля знішчэння могілак у часы УССР у 1981 яго прах быў перавезены ў Варшаву і перапахаваны на Старых Павонзках.

Творчая спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Agaton Giller // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шалькевіч В. Ф. Гілер Агатон // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 529—530. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • Герцен А. И. Собрание сочинений. — М,1957. — Т.11. — с.368-372
  • Florkowska-Francic H. Emigracyjna działalność Agatona Gillera po powstaniu styczniowym. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1985—227 p. (польск.)
  • Stefan Kieniewicz Powstanie styczniowe,Wydanie: trzecie. — Warszawa Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. — 816 s. (польск.)
  • Giller Agaton. In: Österreichisches Biographisches Lexikon 1815—1950 (ÖBL). Band 1. Verlag der Österreichischen Akademie der Wissenschaften, Wien 1957, S. 440.
  • Halina Florkowska-Frančić: Giller, Agaton // Historischen Lexikon der Schweiz

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]