Агенцтва нацыянальнай бяспекі
| Агенцтва нацыянальнай бяспекі | |
| National Security Agency/Central Security Service | |
| Краіна: | |
| Створана: | 4 лістапада 1952 |
| Юрысдыкцыя: | Міністэрства абароны ЗША |
| Штаб-кватэра: | Форт-Мід, Мэрыленд, ЗША |
| Бюджэт: | Засакрэчана |
| Сярэдняя колькасць: | Засакрэчана |
| Папярэдняя служба: |
Агенцтва Бяспекі Узброеных Сіл |
| Кіраўніцтва | |
| Кіраўнік: | Кейт Б. Александэр |
| Намеснік: | Джон К. (Крыс) Інгліш |
| Сайт | |
| nsa.gov | |
Агенцтва нацыянальнай бяспекі (англ. National Security Agency/Central Security Service, NSA/CSS) — разведвальная арганізацыя Злучаных Штатаў. Афіцыйна створана 4 лістапада 1952, лічыцца найбуйнейшым дзяржаўным агенцтвам па зборы разведвальнай інфармацыі.
Адказвае за збор і аналіз замежных камунікацый, іх каардынат, напрамкаў, а таксама выконвае высокаспецыялізаваная задачы па атрыманні інфармацыі на падставе аналізу камунікацыйнага трафіку замежных краін, што ў сваю чаргу ўключае істотныя аб'ёмы крыптааналіза. Адказвае таксама за абарону дзяржаўных камунікацыйных каналаў ад дзеянняў аналагічных службаў іншых дзяржаў па ўсім свеце.
З прычыны сваёй асаблівай сакрэтнасці абрэвіятуру «NSA» часам жартаўліва расшыфроўвалі «No such Agency" - "Агенцтва, якога няма" або "Never Say Anything" («ніколі нічога не кажы»). Самая скрытная амерыканская спецслужба вырашае задачы атрымання інфармацыі тэхнічным шляхам, адказвае за ўсе віды электроннай разведкі, задачы абароны дадзеных і крыптаграфіі.
Літаратура[правіць]
- James Bamford. The Puzzle Palace: Inside the National Security Agency, America’s Most Secret Intelligence Organization — Penguin, 1983. — 656 p. — ISBN 0-14-006748-5.
- James Bamford. The Shadow Factory: The NSA from 9/11 to the Eavesdropping on America — Anchor, 2009. — 395 p. — ISBN 978-0-307-27939-2.
- James Bamford. Body of Secrets: Anatomy of the Ultra-Secret National Security Agency — Anchor, 2009. — 784 p. — ISBN 978-0-385-49908-8.
Спасылкі[правіць]
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Архіў дакументаў на сайце Федэрацыі Навуковых ЗША (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра Злучаныя Штаты Амерыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |