Агні
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Агні (санскр. अग्नि, «агонь», падобна лац. Ignis, бел. Агонь) — індыйскі бог агню.
Бог агню, хатняга агменю, ахвярнага вогнішча. Галоўны з зямных багоў, асноўнай функцыяй якога з'яўляецца пасрэдніцтва паміж імі і людзьмі.
Гімны да Агні, якімі пачынаюцца амаль усе 10 кніг Рыг-Веды, усхваляюць яго як пасярэдніка паміж багамі і людзьмі, хатняга жраца багоў і несмяротнага госця смяротных, шчодрага дарыцеля даброт і абаронцы людзей ад дэманаў, галечы і голаду.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агні
| Гэта пачатак артыкула пра індуізм. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |