Агора, фільм
| Агора | |
| Ágora | |
| Жанр | |
|---|---|
| Рэжысёр | |
| Прадзюсар | |
| Аўтар сцэнарыя |
|
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія |
Mod Producciones, Himenóptero, Telecinco Cinema, Canal+ España, Cinebiss |
| Працягласць |
141 хвіл. |
| Бюджэт | |
| Зборы | |
| Краіна | |
| Мова | |
| Год | |
| IMDb | |
«Аго́ра» (ісп.: Ágora) — гістарычны фільм рэжысёра Алехандра Аменабара 2009 года. Гэта пятая кінакарціна рэжысёра і ўжо другі яго фільм, зняты цалкам на англійскай.
Змест |
Сюжэт [правіць]
Дзеянне фільма разгортваецца ў горадзе Александрыя Егіпецкая напачатку V стагоддзя нашай эры. Фільм распавядае пра Гіпацію Александрыйскую — першую ў гісторыі жанчыну-вучонага, якая была філосафам, матэматыкам і астраномам. Яна была вельмі разумная і вядомая, да яе слоў прыслухоўваліся кіраўнікі. Яе вучнямі былі шматлікія бачныя дзеячы, у прыватнасці прэфект горада Арэст.
У той час у горадзе пачаліся рэлігійныя сутыкненні, у выніку якіх хрысціянамі была разрабавана і знішчана адна з найбагацейшых бібліятэк свету. Былы раб Гіпаціі Давус, таемна закаханы ў яе, таксама стаў хрысціянінам і далучыўся да пагромшчыкаў. З часам царква набывала ўсё большую ўладу, і неўзабаве біскуп Кірыл Александрыйскі запатрабаваў, каб Арэст і іншыя адракліся ад Гіпаціі, а ёй самой забаранілі выкладаць і займацца навукамі. Яна не магла змірыцца з гэтым і прыняць хрысціянства, таму была абвешчана ведзьмай, прастытуткай. Зневажальнаму забойству ворагамі Гіпація аддала перавагу быць задушанай Давусам.
У ролях [правіць]
- Рэйчэл Вайс — Гіпація, англ.: Hypatia
- Макс Мінгела — Давус, англ.: Davus
- Оскар Айзек — Арэст, англ.: Orestes
- Ашраф Бархам — Амоній, англ.: Ammonius
- Майкл Лансдэйл — Тэон, англ.: Theon
- Руперт Эванс (англ.) — Сінезій, англ.: Synesius
- Рычард Дэрдэн — Алімпій, англ.: Olympius
- Самі Самір — біскуп Кірыл, англ.: Cyril
Узнагароды [правіць]
- 2009 — 7 прэмій «Гоя»: лепшы арыгінальны сцэнарый (Алехандра Аменабар, Матэа Хіль), кіраўніцтва вытворчасцю (Хасэ Луіс Эскалар), аператарская праца (Хаві Хіменес), праца мастака (Гай Дыяс), касцюмы (Габрыэла Пескучы), грым і прычоскі (Ян Сьюэл, Сюзанна Стокс-Мантан), спецыяльныя эфекты (Крыс Рэйнальдс, Фелікс Бержэ)
- 2009 — 6 намінацый на прэмію «Гоя»: лепшы фільм, рэжысёр (Алехандра Аменабар), арыгінальная музыка (Дарыа Марыянелі), жаночая роля (Рэйчэл Вайс), мантаж (Нача Руіс Капільяс), гук (Пітэр Глосап, Глен Фрымантл)
Дадатковыя факты [правіць]
- Слоган: «Александрыя, Егіпет 391 год Н. Э. Свет змяніўся назаўжды»
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Agora. Box Office Mojo. Праверана 2 лютага 2011.
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт фільма (ісп.)
- «Агора»(англ.) на сайце Internet Movie Database

- «Агора»(англ.) на сайце allmovie

- Agora: the «Reel» vs. the «Real» Hypatia