Аграгарадок

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

А́грагарадо́кадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларусі, добраўпарадкаваны населены пункт у сельскай мясцовасці, у якім створана вытворчая і сацыяльная інфраструктура для забеспячэння сацыяльных стандартаў насельніцтва. Як правіла, у аграгарадку пражывае менш за тысячу чалавек.

Феномен «аграгарадка» з'явіўся ў сярэдзіне 2000-х у Беларусі ў сувязі з прыняццем Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005—2010 гады. Першым створаным аграгарадком сталі Езеры Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Да канца 2011 плануецца завяршыць стварэнне сеткі аграгарадкоў. Іх колькасць перавысіць 1,5 тысяч.

У канцы 2000-х пачалося паступовае распаўсюджванне гэтага тыпу паселішча і адпаведнай арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ў іншых краінах (Венесуэла).