Аграгарадок Крэва

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аграгарадок
Крэва
бел.: Крэ́ва
KreuskiZamak 111008 05.jpg
Герб
Герб
Каардынаты Каардынаты: 54°18′37.35″ пн. ш. 26°17′11.57″ у. д. / 54.310375° пн. ш. 26.286547° у. д. (G) (O) (Я)54°18′37.35″ пн. ш. 26°17′11.57″ у. д. / 54.310375° пн. ш. 26.286547° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
220—250 м
Насельніцтва
726 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовы індэкс
231022
Аўтамабільны код
4
Афіцыйны сайт
http://krewo.by/  (руск.) 
Крэва (Беларусь)
Крэва
Крэва
Крэва (Гродзенская вобласць)
Крэва
Крэва

Крэва — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Крэўскага сельсавета. Колішні горад у ВКЛ.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Тапонім «Крэ́ва»[1] ўтварыўся ад назвы племянной супольнасці крывічоў[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя пісьмовы згадкі пра Крэва як сталіцу Нальшанскай зямлі[3] змяшчаюцца ў нямецкай хроніцы і датуюцца ХIII ст. З таго часу назва паселішча неаднаразова фіксуецца ў розных летапісах, дакументах і на мапах. У 1260-я Крэва далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У ХІV ст. яно зрабілася сталіцай княства, тут пабудаваны мураваны замк. У 1338 вялікі князь Гедзімін перадаў Крэва свайму сыну Альгерду, потым ім валодаў Ягайла.

У 1382 на загад Ягайлы ў Крэўскім замку забілі Кейстута, бацьку Вітаўта. 14 жніўня 1385 тут адбылося падпісанне Крэўскай уніі. У 1387 Ягайла заснаваў у Крэве адну з першых у Літве каталіцкіх парафій. У 1391 загінуў апошні князь крэўскі Вітунд. У 1413 мясцовасць увайшла ў склад Віленскага ваяводства[4].

З сярядзіны ХV да 1-й паловы ХVІ стст. Крэва было сталіцай павету. Станам на 1551 яно плаціла ў вялікакняжацкі скарб мінімальную суму падаткаў — 5 коп грошаў[4].

7 красавіка 1559 вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крэву Магдэбургскае права, да канца XVIII ст. ужываўся герб: «у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога срэбная зорка»[5] (герб Ляліва). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мястэчка ўвайшло ў склад Ашмянскага павета. З 1636 пры касцёле працавалі школа і бальніца.

Ф. Рушчыц. Крэва, 1898

У Трынаццацігадовую вайну маскоўскія захопнікі спусташалі Крэва двойчы (у 1655 і 1659)[6]. Цягам ХVIII ст. у мястэчку дзейнічалі 6 уніяцкіх цэркваў і 1 касцёл[6]. Паводле інвентару (1789), існавалі рынак (52 дамы, 2 карчмы), вуліцы Зарэцкая (56 дамоў), Пяскоўская (9 дамоў), Татарская (13 дамоў), Багданаўская (56 дамоў), Барунская (5 дамоў)[6]. У кан. ХVIII ст. мястэчка карысталася пячаткай з гербам Ляліва.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Крэва апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У ХІХ — 1-й пал. ХХ стст. паселішча было адным з найбуйнейшых цэнтраў вытворчасці керамікі. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання ў 1866 расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі мясцовы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Крэве было 217 двароў, 2 царквы, сінагога, вучэльня, школа, 2 крамы, рэгулярна праводзілася 5 кірмашоў. У 1898 мястэчка наведаў мастак Фердынанд Рушчыц, які напісаў карціну «Крэва».

У Першую сусветную вайну каля Крэва праходзілася лінія фронту. 21 ліпеня 1917 у ходзе артылерыйскай атакі на нямецкія пазіцыі войскі Расійскай імперыі ўшчэнт разбурылі муры замка і касцёла.

У 1920 Крэва апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1929 беларускі мастак Іосіф Драздовіч стварыў серыю малюнкаў мястэчка. Цягам 19291930-х праводзілася ўмацаванне муроў замка.

У 1939 Крэва ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Смаргонскага раёна. У 1998 з мэтай спрыяння захаванню і адраджэнню Крэўскага замка ўтварыўся міжнародны фонд «Крэва».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Крэве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, аптэка, клуб, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Панарама руінаў Крэўскага замка
Панарама руінаў Крэўскага замка


Праз Крэва праходзяць турыстычныя маршруты «Легенды Вялікага Княства Літоўскага», «Дойлідства Налібоцкага края»[8].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Рэканструкцыя выгляду замка, 1930-я
  • Замак вялікіх князёў (XIV ст.; руіны)
  • Касцёл Перамянення Пана
  • Яўрэйскія могілкі
  • Сінагога (канец 19 - пачатак 20 стагоддзя)
  • Царква Св. Аляксандра Неўскага (1854)

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9.
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 182.
  3. Валерый Шаблюк. Крэва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 284.
  4. 4,0 4,1 Расціслаў Баравы. Крэва // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 157.
  5. Крэва // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 Расціслаў Баравы. Крэва // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 158.
  7. Krewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 666.
  8. Крево // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Крэўскі сельсавет Шаблон:Смаргонскі раён