Агрыпіна Малодшая
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Юлія Аўгуста Агрыпіна IVLIA AVGVSTA AGRIPPINA |
|
| Статуя Агрыпіны Малодшай (фрагмент), Археалагічны музей Неапаля на фоне статуі імператара Аўгуста | |
| Імя пры нараджэнні: | Юлія Агрыпіна |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 6 лістапада -549885 |
| Месца нараджэння: | Опід Убіяр |
| Дата смерці: | 20 сакавіка 59 (43 года) |
| Месца смерці: | Баі |
| Род дзейнасці: | жонка рымскага імператара Клаўдзія |
| Бацька: | Германік Юлій Цэзар Клаўдзіян |
| Маці: | Агрыпіна Старэйшая |
| Муж: | 1. Гней Даміцый Агенабарб (28 — 40) 2. Клаўдзій (49 — 54) |
| Дзеці: | Тыберый Клаўдзій Друз Нерон Германік Цэзар (ад першага шлюбу) |
Агрыпіна Малодшая — Юлія Агрыпіна (16—59) — дачка Германіка і Агрыпіны Старэйшай, жонка Гнея Даміцыя Ахенабарба, другім шлюбам — імператара Клаўдзія (49), маці Нерона.
Антычныя аўтары характарызуюць Агрыпіну Малодшую як «самую непрыемную жанчыну часоў імперыі». Не вагаючыся перад сродкамі, яна дапамагла Нерону, свайму сыну ад шлюбу з Клаўдзіем, заняць імператарскі трон. Дзеля гэтага яна, між іншым, арганізавала смерць свайго дзядзькі і раду іншых людзей. Нерон, ужо атрымаўшы ўладу, загадаў забіць яе і знішчыць усе яе статуі. Аднак, горад Кёльн захаваў назву «калонія Агрыпіны», атрыманую з нагоды яе нараджэння. Вядомая профільная выява Агрыпіны на камеі разам з Клаўдзіем.[1]
Зноскі
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
