Агублены галосны задняга раду верхняга пад'ёму
| Агублены галосны задняга раду верхняга пад'ёму | |
|---|---|
| Нумар па МФА | 308 |
| Абазначэнне ў HTML | u |
| X-SAMPA | u |
| Кіршэнбаўм | u |
| Edit - 2× | Пярэднія | Ненапруж. пярэднія | Сярэднія | Ненапруж. заднія | Заднія |
| Верхнія | |||||
| Ненапруж. верхнія |
|||||
| Сяр.-верхнія | |||||
| Сярэднія | |||||
| Сяр.-ніжнія | |||||
| Ненапруж. ніжнія |
|||||
| Ніжнія | |||||
пазначае агублены галосны.
Агублены галосны задняга раду верхняга пад'ёму — галосны гук, які выкарыстоўваецца ў некаторых мовах свету. Знак у алфавіце МФА — u, у алфавіце X-SAMPA — u.
[правіць] Закрыты варыянт (губны)
У некаторых мовах, напрыклад, у японскай і шведскай, прысутнічае такая разнавіднасць дадзенага гуку, адрозная ад яго агубленай версіі, званая экзалабічнай, або сціснутай (англ.: exolabial). Ні ў адной мове свету не існуе супрацьпастаўлення гэтага гуку з іншым, значна больш распаўсюджаным эндалабічным варыянтам (англ.: endolabial) (з выкручаныя вуснамі).
[правіць] У беларускай мове
У літаратурнай беларускай мове, верхняга пад'ёму задняга раду, моцна агублены (лабіялізаваны).
Характэрнай асаблівасцю гуку з'яўляецца тое, што ў моўнай плыні пераход ад артыкуляцыі папярэдняга зычнага да артыкуляцыі [у] ажыццяўляецца дастаткова хутка, таму што губы ўжо пры вымаўленні зычнага поўнасцю падрыхтаваныя да артыкуляцыі [у] (выцягнуты ўперад і акруглены), і ў выніку ўсе зычныя, якія знаходзяцца ў адным складзе з [у], аказваюцца агубленымі.
Гэты гук у беларускай мове выяўляе найменшую залежнасць ад фанетычнай пазіцыі, напрыклад, на яго вытрымку практычна не ўплываюць мяккія зычныя. Свае слыхавыя ўласцівасці гук [у] захоўвае і ва ўсіх ненаціскных пазіцыях.
Гукі [о] і [у] пасля мяккіх зычных маюць найменш падобны на [і] пераход, чым значна адрозніваюцца ад [а], [е].
[правіць] Літаратура
- Фанетыка беларускай літаратурнай мовы І. Р. Бурлыка, Л. Ц. Выгонная, Г. В. Лосік, А. І. Падлужны; Рэд. А. І. Падлужны. — Мн. : Навука і тэхніка, 1989. — 335 с. ISBN 5-343-00292-7.