Агурок пасяўны
| Агурок пасяўны | |||||||||||||||
Агульны выгляд расліны |
|||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Cucumis sativus L., 1753 |
|||||||||||||||
|
|||||||||||||||
Агурок пасяўны[3], таксама агурок звычайны (Cucumis sativus) — аднагадовая травяністая расліна сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae), від роду Агурок (Cucumis).
Змест |
Біялагічнае апісанне [правіць]
Сцябло сцелістае, шурпатае, зканчваецца вусікамі, якімі ён можа ўчапіцца за апору, пры гэтым сцябло можа выцягнуцца на 1—2 м.
Лісце сэрцападобнае, пяцілопастнае.
Плод — шматнасенны, сакавіты, смарагдава-зялёны, пузырчаты. Будова плода характэрна для сямейства гарбузовых і ў батанічнай літаратуры вызначаецца як тыквіна. З пункту гледжання батанікі плод агурка — ілжывая ягада. Ён можа мець розную форму і памер у залежнасці ад сорта. У кулінарным стаўленні агуркі традыцыйна адносяць да агароднінных культур.
Геном агурка пасяўнога налічвае 350 мільёнаў пар аснаванняў ДНК. Пяць з сямі храмасом агуркоў узніклі з дзесяці храмасом агульных продкаў з дыняй[4].
|
Злева направа: кветка, завязь, няспелы і паспелы плод
|
||||||||||
Гісторыя [правіць]
Агурок з'явіўся ў культуры больш 6 тысяч гадоў назад. Радзіма гэтага віду — трапічныя і субтрапічныя раёны Індыі, падножжы Гімалаяў, дзе ён дагэтуль расце ў натуральных умовах. Згадаюць у Бібліі як гародніна Егіпта (Лік.11:5).
Гэта культура была вядомая ўжо грэкам, ад якіх перайшла да рымлянаў, і ў эпоху Карла Вялікага была распаўсюджана ўжо па Сярэдняй Еўропе.
Цяпер культура агурка распаўсюджана паўсюдна і мае мноства разнавіднасцяў і сартоў. Плады дзікіх агуркоў дробныя і неядомыя з-за ўтрыманні горкіх рэчываў — кукурбітацынаў.
Хімічны склад [правіць]
У яго пладах 95-98 % вады і нікчэмна малая колькасць бялкоў, тлушчаў і вугляводаў. Пакінутыя 3 % уключаюць каратын, вітаміны PP, C і B, а таксама макра- і мікраэлементы. У тым ліку агурок утрымлівае шмат калію.
Агратэхніка [правіць]
Святло- і вільгацелюбшая расліна кароткага дня, скараспелая, патрабавальная да цяпла і ўрадлівасці глебы. Вырошчваецца ў адкрытым грунце і ў цяпліцах з насення або расады. Вегетацыйны перыяд ва ўмовах Беларусі 90—105 сутак. Добра расце на супясчаных і лёгкіх сугліністых глебах, багатых перагноем.
Цікавыя факты [правіць]
- У горадзе Шклове ў 2007 годзе адкрыты помнік агурку.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Агурок пасяўны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.90
- ↑ Cucumber Genome Published: Guide To Pumpkin, Melon And Plant Vascular System. Артыкул на сайце Sciencedaily.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Агурок пасяўны