Агурочнік
| Агурочнік | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Аддзел: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Парадак: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: |
Агурочнік |
|||||||||||||
| Від: |
Агурочнік |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
|
Borago officinalis L. |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Агур́чнік лёкавы, Бур́чнік, Агур́чная трава (лац.: Borago officinalis) — шматгадовая травяністая расліна сямейства бурачнікавых.
Вышынёй 30 — 100 см. Зрэдку трапляецца па ўсёй Беларусі як пустазелле, іншы раз вырошчваюць у агародах. Цвіце у чэрвені — ліпені; кветкі блакітныя з ружовым адценнем. Лацінская і (дыялектычная беларуская) назвы ад burra — «жорсткія валасы» (якімі пакрытая расліна), літаратурная беларуская — ад паха агуркоў, які зыходзіць ад лісця. Радзімай расліны лічыцца Міжземнамор'е і Блізкі Усход. Утрымлівае дубільныя рэчывы, сапанін, смолы, кальцый, крэмневую кіслату, вітамін C, рутын, каратын.
У многіх еўрапейскіх краінах (таксама і ў Беларусі) вялікае, моцна зморшчанае, лісце (часам і кветкі) агурочніку ўжываюць у веснавых салатах (у Германіі такія салаты звычайна гатуюць з кропам); у Францыі і Італіі яго таксама дадаюць у тушаныя стравы, і вараць адмысловы суп. Сцябло, ачышчанае ад скуркі, адварваюць як гародніну, праціраюць на пюрэ (гарнір да рыбы ці мяса). У Брытаніі і Паўночнай Амерыцы лісце выкарыстоўваецца як інгрэдыент прахаладжальных напояў, а таксама некаторых гатункаў джына. У Заходняй Еўропе даўней меў рэпутацыю танізуючага сродку, які нібыта ўздымае настрой, паляпшае ўвагу і г.д. У Кітаі з лісцем агурочніку гатуюць страву накшталт галубцоў або далмы.
[правіць] Крыніцы
- Белы А. Агурочнік // Праект «Наша ежа»