Агінскі канал

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

Агінскі канал, Дняпроўска–Нёманскі канал, пабудаваны ў 17671783 гадах, злучаў р. Ясельда (басейн Прыпяці) з р. Шчара (басейн Нёмана). Па ім перавозілі, у асноўным, лес з басейна Прыпяці. З будаўніцтвам чыгунак у сяр. 19 ст. страціў сваё значэнне і цяпер не выкарыстоўваецца.

Пабудаваны М. К. Агінскім, будаўніцтва каштавала ~12 млн. злотых, у 1790 брытанскі прэм'ер-міністр У. Піт планаваў інвестыраваць у Агінскі канал брытанскі капітал. Канал моцна пацярпеў у час 1-ай сусветнай вайны, гідратэхнічныя пабудовы былі разбураныя. Часткова адноўлены і выкарыстоўваўся да 1941, у час 2-ой сусветнай вайны шлюзы зноў былі цалкам разбураныя і больш не аднаўляліся. Цяпер канал пераўтвараецца ў турыстычны аб'ект.

[правіць] У Сеціве

На іншых мовах