Адамстаўн, Піткэрн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Паселішча
Адамстаўн
Adamstown
Adamstown1.jpg

Каардынаты: 25°04′00″ пд. ш. 130°06′00″ з. д. / 25.066667° пд. ш. 130.1° з. д. (G) (O) (Я)25°04′00″ пд. ш. 130°06′00″ з. д. / 25.066667° пд. ш. 130.1° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Мэр
Майк Варэн
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
5 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва (2011)
67 чалавек
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
няма
Афіцыйны сайт

Адамстаўн (Ціхі акіян)
Адамстаўн
Адамстаўн

Адамстаўн (англ.: Adamstown) — адзінае паселішча (settlement) і адміністрацыйны цэтр Піткэрна. Насельніцтва - 67 чал. (2011 г.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На месцы Адамстаўна ў XI - XV стст. існавала палінезійскае паселішча, пазней, аднак, па незразумелых прычынах закінутае заснавальнікамі.

23 студзеня 1790 г. на востраве Піткэрн высадзіліся маракі мяцежнага брытанскага судна "Баўнці". Створанае імі паселішча пазней атрымала назву Адамстаўн у гонар аднаго з мяцежнікаў Джона Адамса, які здолеў захаваць малую піткэрнскую калонію і ў 1825 г. атрымаў амністыю.

У 1831, 18561861 гг. паселішча пакідалася жыхарамі ў сувязі з перасяленнем на Таіці, а затым на Норфалк.

Афіцыйны статус адміністрацыйнага цэнтра атрымала у 1964 г.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовыя кіруючыя функцыі знаходзяцца ў мэра Піткэрна, які выбіраецца на трохгадовы тэрмін астравіцянамі і зацвярджаецца губернатарам.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Адамстаўн не мае рэгулярнай планіроўкі. Большасць жыхароў жыве ў прыватных катэджах і займаецца рамяством і сельскай гаспадаркай. У паселішчы дзейнічае 1 царква, 1 пачатковая школа, ёсць плошча і адміністрацыйны будынак. Да сёй пары галоўны сродак камунікацыі - радыё, хаця маецца доступ да спадарожнікавага тэлебачання і інтэрнэту, асобныя сем'і карыстаюцца тэлефонамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]