Адам Багорыч

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Адам Багорыч (славенск.: Adam Bohorič, 1520, каля Брэстаніцы — 20 лістапада 1598, Германія), славенскі філолаг, дзеяч Рэфармацыі.

Адзін з лідараў пратэстанцкага руху 16 ст. у Славеніі, поруч з Прымажам Трубарам і Юрыем Далмацінцам, разам з імі пачынальнік літаратурнай славенскай мовы. А. Багорыч у 1584 у Вітэнбергу выдаў выдаў першую граматыку славенскай мовы, а таксама філалагічную працу дзе між іншым, у раздзеле De orthografia Rutenica et Moskovitica, разглядалася старабеларуская (русінская) мова, ён заўважыў агульнасць славенскай мовы «з маскоўскай і русінскай» (cum Moshovitis et Rutenis communem)[1].

Зноскі

  1. Bohorizh A. Arcticae horulae siccisivae de Latino-Carniolana litteratura ad Latinae linguae analogiarn accomodata. Vitembergae, 1584.