Адам Завадскі
Адам Завадскі | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | друкар, выдавец |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1814 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 студзеня 1875 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Бацька | Юзаф Завадскі |
Жонка | Вінцэнціна Завадская |
Месца працы | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Адам Завадскі — віленскі выдавец.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Старэйшы сын Юзафа Завадскага. Пасля бацькі ўзначаліў выдавецтва Завадскага . Жонка А. Завадскага — Вінцэнціна Завадская — аўтар папулярнай кулінарнай кнігі «Літоўская кухарка» (Kucharka litewska…, Вільня, 1854).
З А. Завадскім супрацоўнічаў В. Дунін-Марцінкевіч, у 1846 ў выдавецтве Завадскіх выйшла яго першая кніга «Сялянка». З А. Завадскім перапісваўся М. Асорыя-Цяплінскі наконт выдання «Snopka Nadniemeńskiego» і збору сваіх твораў, але планы не ажыццявіліся з-за смерці пісьменніка.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Turkowski, T. Archiwum księgarni Zawadzkich w Wilnie. Warszawa, 1932.
- Turkowski, T. Materiały do dziejów literatury i oświaty na Litwie i Rusi z Archiwum Drukarni i Księgarni J. Zawadzkiego w Wilnie z lat 1805—1865. Wilno, 1935—1937, t. 1-3.