Адам Мікалай Сяняўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Мікалай Сяняўскі
Adam Mikołaj Sieniawski
Партрэт А.М. Сяняўскага работы невядомага гравёра (XIX стагоддзе).
Партрэт А.М. Сяняўскага работы невядомага гравёра (XIX стагоддзе).
Герб «Ляліва»
Герб «Ляліва»
Сцяг28-ы Гетман польны каронны
1702 — 1706
Папярэднік Геранім Аўгустын Любамірскі
Пераемнік Станіслаў Матэвуш Жавускі
Сцяг17-ы Гетман вялікі каронны
1706 — 1726
Папярэднік Геранім Аўгустын Любамірскі
Пераемнік Станіслаў Матэвуш Жавускі

Нараджэнне 1666[1][2][…]
Смерць 18 лютага 1726(1726-02-18)[1][4]
Месца пахавання
Род Сяняўскія
Бацька Мікалай Геранім Сяняўскі
Маці Цэцылія Марыя з Радзівілаў
Жонка Альжбета Алена з Любамірскіх[d]
Дзеці Марыя Соф’я з Сяняўскіх[d]
Дзейнасць дыпламат
Званне ротмістр
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адам Мікалай Сяняўскі (польск.: Adam Mikołaj Sieniawski; каля 1666 — 18 лютага 1726) — польскі магнат, ваявода белзскі (1692—1710), гетман польны каронны (1702—1706), гетман вялікі каронны (1706—1726), кашталян кракаўскі (1710—1726), староста львоўскі, рагатынскі, любачоўскі, стрыйскі, пясечынскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын польнага кароннага гетмана Мікалая Гераніма Сяняўскага і Цэцыліі Марыі Радзівіл. У 17-гадовым узросце прыняў удзел у бітве пад Венай (1683), дзе камандаваў панцырнай харугвай. Пасля смерці бацькі трапіў пад апеку гетмана Станіслава Яна Ябланоўскага і ваяваў пад яго камандаваннем (з 1685 як ротмістр гусарскай харугвы) у кампаніях супраць татараў і туркаў у 1691 (малдаўская экспедыцыя Сабескага) і 1698. Падчас выбараў караля (16961697) быў прыхільнікам князя Канці.

Быў маршалкам соймікаў Рускага ваяводства ў 1682 і 1694[5].

Пасля смерці Яна III Сабескага быў праціўнікам абрання на сталец курфюрста Саксоніі Фрыдрыха Аўгуста, але пазней прымірыўся з ім. У 1702 Аўгуст Моцны надаў яму пасаду польнага гетмана кароннага. Праз год кіраваў падаўленнем паўстання Сямёна Палія на Украіне. Пасля смерці Гераніма Аўгустына Любамірскага, атрымаўшы годнасць вялікага гетмана, камандаваў польскай арміяй ў кампаніі 1706.

Пасля адрачэння Аўгуста II быў фактычным кіраўніком канфедэрацыі супраць шведаў і Станіслава Ляшчынскага. Пасля заключэння Альтранштэцкага міра быў адным з кандыдатаў на польскі сталец пры падтрымцы Пятра I. У 1709 не дапусціў аб’яднання польскіх войскаў караля Станіслава Ляшчынскага са шведскай арміяй Карла XII, што стала адной з прычын няўдачы паходу шведаў на Украіну і іх паразы ў Палтаўскай бітве 1709.

У 1710 Сяняўскі стаў кашталянам кракаўскім, то бок першым сенатарам Рэчы Паспалітай. З гэтага часу ён быў трывалым прыхільнікам Расіі. У 1716 годзе быў арыштаваны ўдзельнікамі Тарнагродскай канфедэрацыі, але пазбегнуў суду. У 1717 сойм абмежаваў вайсковую ўладу Сяняўскага.

Узнагароджаны ордэнам Белага Арла[6].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Адам Мікалай быў апошнім мужчынскім прадстаўніком рода Сяняўскіх. Быў жанаты з Альжбетай Аленай Любамірскай, дачкой кароннага маршалка Станіслава Геракліюша Любамірскага. Меў адзіную дачку Марыю Сафію, жонку спачатку Станіслава Эрнэста Дэнгафа, а потым Аўгуста Аляксандра Чартарыйскага. У выніку апошняга шлюбу велізарныя ўладанні Сяняўскага перайшлі да князёў Чартарыйскіх. Пачынаючы з яго ўнука Адама Казіміра многія з Чартарыйскіх насілі ў памяць пра свайго продка імя «Адам».

Зноскі

  1. а б Adam Mikołaj Sieniawski h. Leliwa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Pas L. v. Count Adam Mikolaj Sieniawski // Genealogics — 2003.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  4. Urzędnicy centralni i nadworni Polski XIV-XVIII wieku / пад рэд. A. GąsiorowskiKórnik: Biblioteka Kórnicka, 1992. — С. 44. — 220 с. — ISBN 83-85213-04-X
  5. Akta grodzkie i ziemskie z czasów Rzeczypospolitej Polskiej z archiwum tak zwanego bernardyńskiego we Lwowie w skutek fundacyi śp. Aleksandra hr. Stadnickiego. Wyd. staraniem Galicyjskiego Wydziału Krajowego. T. 20. Lauda sejmikowe. T. 1. Lauda wiszeńskie 1572—1648 r., Lwów 1909, s. XXX.
  6. Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705—2008, 2008, s. 144.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]