Адам Станкевіч
З Вікіпедыя.
Адам СТАНКЕВІЧ (6 студзеня 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 29 лістапада 1949, лагер Тайшэт, Іркуцкая вобл.), каталіцкі святар, рэлігійны-культурны і палітычны дзеяч, гісторык, літаратуразнавец і выдавец.
Скончыў Віленскую каталіцкую семінарыю (1914). Адзін з заснавальнікаў Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці, галоўны ідэолаг Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Адзін з першых ксяндзоў стаў ужываць беларускую мову ў набажэнствах. Аўтар шматлікіх кніг і артыкулаў.
У 1922 быў абраны паслом у польскі Сойм. Быў ініцыятарам, кіраўніком, рэдактарам многіх беларускіх арганізацый, публікацый. Праследаваны польскімі ўладамі. Нямецкую акупацыю перажыў у Вільні, не супрацоўніцаў з акупацыйнымі уладамі, у гэты час выдаў "Вучнёўскі малітаўнічак" і "Патрэбнейшыя выняткі з Рытуалу". У 1944 не эміграваў, быў арыштаваны савецкімі ўладамі, высланы (1949). Памёр у лагеры.

