Адам Эльсгаймер
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Адам Э́ЛЬСГАЙМЕР (Adam Elsheimer; 18 сакавіка 1578, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 11 снежня 1610) — нямецкі жывапісец і гравёр.
Вучыўся ў Ф.Уфенбаха ў г. Франкфурт-на-Майне. 3 1598 працаваў у Венецыі, з 1600 у Рыме.
Пісаў (пераважна на медзі) невялікія карціны, у якіх біблейскія і міфалагічныя сцэны перанесены ў простыя бытавыя абставіны («Юпітэр і Меркурый у Філемона і Баўкіды», «Іосіф каля калодзежа»); пейзажы, якія вылучаюцца паэтычнасцю і інтымнасцю ўспрымання прыроды («Пейзаж з круглым храмам»). Асабліва ўласцівы яго творчасці начныя сцэны з мяккім кантрасным асвятленнем («Уцёкі ў Егіпет»).
Літаратура[правіць]
- Эльсгаймер // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2003.