Аддзяленне
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Аддзяленне — першаснае (ніжэйшае) тактычнае падраздзяленне ва ўзброеных сілах большасці дзяржаў.
Складаецца з 6—12 чалавек на чале з камандзірам (сяржантам, старшыной). Звычайна ўваходзіць у склад узвода. Адпаведнікамі аддзялення ў іншых родах войскаў з'яўляюцца экіпаж танка ці самалёта ў танкавых войсках ці авіяцыі, разлік гарматы ў артылерыі. На ваенных караблях аддзяленне аб'ядноўвае асабовы склад адной ваеннай спецыяльнасці, і звычайна ўваходзіць у склад каманды.
Таксама аллзяленне — першасная (ніжэйшая) арганізацыйная адзінка ў штабах, ваенна-навучальных установах, установах і інш., напрыклад, аддзяленне кадраў або страявое аддзяленне.
Літаратура [правіць]
- Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с. : 30 л. ил. — С. 527.
| Сучасная іерархія ваенных фарміраванняў | |
|---|---|
| Падраздзяленні | пост · звяно · аддзяленне/экіпаж/разлік · узвод · рота/батарэя/эскадрылля · батальён/дывізіён |
| Часці | асобная рота/эскадрылля ·асобны батальён/дывізіён/дывізіён караблёў · полк |
| Злучэнні | брыгада/брыгада караблёў · дывізія/дывізія караблёў · корпус |
| Аб'яднанні | эскадра · аператыўная эскадра · армія · група армій · аператыўны флот · фронт/акруга (група)/флот · тэатр ваенных дзеянняў ·войскі (сілы) ·узброеныя сілы |
