Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі — адно са старэйшых структурных элементаў Акадэміі, якія бесперапынна існуюць дагэтуль. 27 верасня 1940 СНК БССР зацвердзіў новы Статут АН БССР, згодна з якім ўстановы АН БССР падзяляліся на тры Аддзяленні — Аддзяленне грамадскіх навук, Аддзяленне прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук і Аддзяленне тэхнічных навук. У 1940—1946 — Аддзяленне тэхнічных навук, у 1947—1958 — Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, у 1959—1962 — Аддзяленне тэхнічных навук, у 1963—1987 — Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук, у 1987—1998 гг. — Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі. Пад сучаснай назвай з 1998.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аддзяленне тэхнічных навук АН БССР (1940—1946)[правіць | правіць зыходнік]

Сталінскія рэпрэсіі другой паловы 1930-х гг. не маглі не закрануць і Акадэмію. Паводле рашэння Бюро ЦК КП(б)Б ад 05.01.1938 г. быў расфарміраваны Фізіка-тэхнічны інстытут.

З гэтай прычыны стварэнні ў склад Аддзялення ўвайшлі:

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі працягвалі функцыянаваць Інстытут торфу і некаторыя хімічныя лабараторыі. Неўзабаве пасля вызвалення Беларусі ў 1944 была адноўлена праца Інстытута хіміі і Інстытута торфу ў Мінску.

2 снежня 1944 года ў складзе Аддзялення тэхнічных навук АН БССР ствараецца Сектар па навуковых праблемах будаўніцтва і архітэктуры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны многія спецыялісты Інстытута геалогіі сышлі на фронт і ў партызанскія атрады. Аднак працы па выяўленні мінеральнай сыравіны не спыніліся: частка беларускіх навукоўцаў вяла геалагічныя працы ў іншых раёнах Савецкага Саюза. У час фашысцкай акупацыі большасць матэрыялаў па геалогіі рэспублікі загінула. У 1942 г. у Казані Прэзідыум АН БССР даручыў інстытуту распрацоўку тэмы «Выкарыстанне прыродных выкапняў Беларусі пры аднаўленні разбуранай фашысцкімі войскамі народнай гаспадаркі БССР». Ужо ў 1945 г. Інстытут геалагічных навук АН БССР зноў пачаў сваю працу ў Мінску.

У 1946 Сектар па навуковых праблемах будаўніцтва і архітэктуры пераўтвараецца ў Аддзел будаўніцтва і архітэктуры АН БССР.

Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук АН БССР (1947—1958)[правіць | правіць зыходнік]

  • 26 мая 1947 у складзе АН БССР адноўлены Фізіка-тэхнічны інстытут.
  • 30 мая 1947 быў створаны Энергетычны сектар АН БССР.
  • 25 кастрычніка 1947 створаны Інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі АН БССР.
  • 28 кастрычніка 1947 Бюро ЦК КП(б)Б рэкамендавала Прэзідыуму АН БССР ператварыць Аддзяленне прыродазнаўчых і сельскагападарчых навук у Аддзяленне біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук, а Аддзяленне тэхнічных навук падзяліць на два — Аддзяленне фізіка-матэматычных навук і Аддзяленне тэхнічных навук. У выніку падзел не адбыўся, а Аддзяленне проста змяніла назву на больш актуальную.
  • 29 ліпеня 1952 Савет Міністраў БССР прыняў рашэнне стварыць на базе Энергетычнага сектара АН БССР Інстытут энергетыкі АН БССР.
  • У 1953 у Фізіка-тэхнічным інстытуце ствараецца сектар фізікі і матэматыкі.
  • 17 студзеня 1955 года на базе сектара фізікі і матэматыкі Фізіка-тэхнічнага інстытута ствараецца Інстытут фізікі і матэматыкі АН БССР.
  • 24 студзеня 1957 г. Саветам Міністраў БССР была прынята Пастанова № 36 «Аб стварэнні пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР Акадэміі сельскагаспадарчых навук».[1] Інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі быў перададзены са складу АН БССР у аднайменнае Аддзяленне АСГН БССР.
  • 5 ліпеня 1957 СМ БССР прыняў пастанову аб арганізацыі на базе Аддзела будаўніцтва і архітэктуры АН БССР НДІ будаўніцтва і архітэктуры АН БССР.
  • 1 жніўня 1957 ЦК КПБ і СМ БССР прынялі пастанову «Пра будаўніцтва даследчага рэактара пры Акадэміі навук БССР».
  • 17 жніўня 1957 створаны Інстытут машыназнаўства АН БССР. З 1960 — Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР, з 1965 у сістэме Міністэрства станкабудаўнічай і станкаінструментальнай прамысловасці СССР ў якасці Эксперыментальнага НДІ машынабудавання. З 19 кастрычніка 1971 зноў у сістэме АН БССР у якасці Інстытута праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын (з 8 жніўня 2002 Інстытут механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі, з 17 мая 2006 Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі).

Такім чынам, па стане на канец 1958 г. Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук АН БССР складалася з наступных інстытутаў:

13 красавіка 1959 Прэзідыум АН БССР прыняў рашэнне аб падзеле Аддзялення фізіка-матэматычных і тэхнічных навук на Аддзяленне фізіка-матэматычных, хімічных і геалагічных навук і Аддзяленне тэхнічных навук.

Аддзяленне тэхнічных навук АН БССР (1959—1962)[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР ад 22 красавіка 1960 № 425 «Аб мерах па ўпарадкаванні выкарыстання і ўзмацненні аховы водных рэсурсаў СССР» і распараджэннем Прэзідыума Акадэміі Навук БССР ад 14 лютага 1961 года № 10 быў створаны Інстытут водных праблем АН БССР.

Такім чынам, па стане на канец 1962 г. Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук АН БССР складалася з наступных інстытутаў:

Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук АН БССР (1963—1987)[правіць | правіць зыходнік]

  • 9 студзеня 1963 Інстытут энергетыкі АН БССР перайменаваны ў Інстытут цепла- і масаабмену.
  • 15 ліпеня 1963 ЦК КПБ і СМ БССР прынялі пастанову «Аб мерапрыемствах па паляпшэнні дзейнасці Акадэміі навук БССР», згодна з якой Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР быў перададзены Дзяржстрою СССР, Інстытут водных праблем — Дзяржплану БССР, Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі — Дзяржкамітэту па машынабудаванні пры Дзяржплане СССР.
  • У 1963 былі створаны Аддзел фізікі неразбуральнага кантролю і Лабараторыя электронікі АН БССР.
  • У 1964 ствараецца Аддзел механікі палімераў АН БССР у Гомелі.
  • 10 лютага 1965 на базе шэрагу лабараторый Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР арганізаваны самастойны Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (з 2002 — Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі).
  • 22 чэрвеня 1965 на базе аддзялення атамнай энергетыкі Інстытута цепла- і масаабмену і апарата ІРТ-2000 (атамны рэактар) створаны Інстытут ядзернай энергетыкі АН БССР.
  • 5 чэрвеня 1969 Аддзел механікі металапалімераў АН БССР быў пераўтвораны ў Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН БССР (з 1994 — імя У. А. Белага).
  • 6 кастрычніка 1970 створана Магілёўскае аддзяленне Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР (з 1992 — Інстытут тэхналогіі металаў НАН Беларусі).
  • У 1971 у склад Аддзялення быў уключаны Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын.
  • 7 верасня 1972 створаны НДІ парашковай металургіі (з 1980 — міжгаліновае НПА парашковай металургіі, з 2002 — ДНВА парашковай металургіі НАН Беларусі).
  • 15 студзеня 1973 на базе Лабараторыі электронікі быў арганізаваны Інстытут электронікі АН БССР і ўключаны ў склад Аддзялення фізіка-матэматычных навук.
  • 28 студзеня 1980 Аддзел фізікі неразбуральнага кантролю пераўтвораны ў Інстытут прыкладной фізікі АН БССР.

Такім чынам, па стане на пачатак 1987 г. Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук АН БССР складалася з наступных інстытутаў:

У 1987 згодна з пастановай Прэзідыума АН БССР Аддзяленне набыло назву Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі.

Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі (1987—1998)[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1990 у Гродне быў створаны Аддзел праблем рэсурсазберажэння.
  • У 1991 Інстытут ядзернай энергетыкі быў пераўтвораны ў АНТК «Сосны», куды ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытут радыеэкалагічных праблем.
  • 1 мая 1992 на базе Магілёўскага аддзялення Фізіка-тэхнічнага інстытута быў утвораны Інстытут тэхналогіі металаў НАН Беларусі.
  • 28 студзеня 1994 на базе Віцебскага аддзялення Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў быў створаны Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі.
  • У 1994 Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын быў падзелены на Інстытут надзейнасці машын і Навуковы цэнтр праблем механікі машын.
  • 2 снежня 1994 года Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь была прынята Пастанова № 220 «Аб увекавечанні памяці У. А. Белага». У выкананне пастановы Інстытуту механікі металапалімерных сістэм было прысвоена імя У. А. Белага[2], а на будынку Інстытута была ўсталяваны памятны барэльеф у гонар вучонага[3].

Такім чынам, па стане на пачатак 1998 г. Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі НАН Беларусі складалася з наступных інстытутаў:

  • Інстытут цепла- і масаабмену
  • Фізіка-тэхнічны інстытут
  • Інстытут прыкладной фізікі
  • Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага
  • Інстытут праблем энергетыкі
  • Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем
  • Інстытут радыеэкалагічных праблем
  • Інстытут надзейнасці машын
  • Навуковы цэнтр праблем механікі машын
  • Аддзел праблем рэсурсазберажэння
  • Інстытут тэхналогіі металаў
  • Інстытут тэхнічнай акустыкі

Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі (з 1998)[правіць | правіць зыходнік]

Склад Аддзялення[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 1 студзеня 2021 г. склад Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі выглядаў наступным чынам:

Па стане на 1 студзеня 2009 г. у Аддзяленне ўваходзілі 14 акадэмікаў і 17 членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі, у замацаваных за Аддзяленнем навуковых арганізацыях працавала каля 5270 чалавек, у тым ліку 1580 даследчыкаў, 132 дактары і 428 кандыдатаў навук.

Акадэмікі-сакратары Аддзялення[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаваняў арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем, з’яўляюцца:

  • працэсы атрымання і апрацоўкі матэрыялаў для сучаснай тэхнікі, новыя шматфункцыянальныя і спецыялізаваныя матэрыялы, нанаматэрыялы і нанатэхналогіі, высокаэнергетычныя тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў з выкарыстаннем лазернага, плазменнага, электронна- і іённа-прамянёвага, электраэразійнага, ультрагукавога і імпульснага ўздзеяння, матэрыялы і тэхналогіі ліцця;
  • фізіка, хімія і механіка паверхні, міжфазныя ўзаемадзеянні, трыбалогія, трэнне і знос, кіраванне структурай і ўласцівасцямі паверхні, у тым ліку на нанвструктурным узроўні, атрыманне паверхневых слаёў з асаблівымі ўласцівасцямі;
  • машынабудаванне і прыборабудаванне, механіка машын, надзейнасць і бяспека тэхнічных сістэм, навукаёмістыя кампаненты машынабудавання, мехатронныя сістэмы машын і механізмаў, тэорыя праектавання, тэхналогіі выпрабаванняў на аснове камп’ютарных метадаў разліку і мадэлявання, навуковыя асновы і метады неразбураючага кантролю, тэхнічнай дыягностыкі;
  • фізіка-тэхнічныя праблемы энергетыкі, энергазберажэння і эфектыўнага выкарыстання энергіі, цепла- і масаперанос у капілярна-порыстых целах, дысперсных сістэмах, рэалагічных і нераўнаважных асяроддзях, турбулентных неаднародных плынях, нізкатэмпературнай плазме, пры ўзаемадзеянні выпраменьвання з рэчывам і пры фазавых і хімічных ператварэннях, металургічныя тэхналогіі і тэхніка, ядзерная і вадародная энергетыка, радыяцыйныя і ядзерна-фізічныя тэхналогіі, прагназаванне і папярэджанне надзвычайных сітуацый тэхнагеннага і прыроднага характару.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1955 г. — Мн., 1956.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1956 г. — Мн., 1957.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1957 г. — Мн., 1958.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1958 г. — Мн., 1959.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук Белорусской ССР за 1959 г. — Мн., 1960.
  • Отчет о деятельности Академии наук БССР в 1960 году. Мн., 1961.
  • Отчет о деятельности Академии наук в 1961 году (проект). Мн., 1962.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1962 год. Мн., 1963.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1963 год. Мн., 1964.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1964 год. Мн., 1965.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1965 год. Мн., 1966.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1967 год. Мн., 1968.
  • Отчет о научной деятельности Академии наук БССР за 1968 год. Мн., 1969.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1969 году. Мн., 1970.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1970 году. Мн., 1971.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1971 году. Мн., 1972.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1973 году. Мн., 1974.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1974 году. Мн., 1975.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1975 году. Мн., 1976.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1976 году. Мн., 1977.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1977 году. Мн., 1978.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1978 году. Мн., 1979.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1979 году. Мн., 1980.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1980 году. Мн., 1981.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1981 году. Мн., 1982.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1982 году. Мн., 1983.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1983 году. Мн., 1984.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1984 году. Мн., 1985.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1985 году. Мн., 1986.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1986 году. Мн., 1987.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1987 году. Мн., 1988.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1988 году. Мн., 1989.
  • Отчет о деятельности Академии наук Белорусской ССР в 1989 году. Мн., 1990.
  • Справаздача аб дзейнасці Акадэміі навук Беларусі ў 1991 годзе. Мн., 1992.
  • Краткий отчет о деятельности Академии наук Беларуси в 1992—1996 годах. Мн., 1997.
  • Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 1999 годзе. Мн., 2000.
  • Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе. Мн., 2002.
  • Отчет о предварительных итогах деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2004 году. Мн., 2005.
  • Отчет о деятельности Национальной академии наук Беларуси в 2007 году. Мн., 2008.
  • Национальная академия наук Беларуси. Энциклопедический справочник. — Минск, 2017.
  • Национальная академия наук Беларуси: Персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]