Аддыкцыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Аддыкцыя[1], таксама Залежнасць — навязлівая патрэба, якую адчувае чалавек, якая пасоўвае чалавека да пэўнай дзейнасці. Тэрмін часта ўжываецца для такой з'явы як наркаманія, але зараз прымяняецца і да іншых сфер, такіх як гульняманія, шопагалізм, абжорства ці гіпэррэлігіёзнасць. Фактары, якія ўплываюць на залежнасць: генетычныя, біялагічныя/фармакалагічныя і сацыяльныя.
Залежнасць у медыцынскім сэнсе вызначаецца як вострая патрэба ў выкарыстанні звычных стымулаў, якая суправаджаецца ростам талерантнасці і выяўленымі фізіялагічнымі і псіхалагічнымі сімптомамі.
Зноскі
- ↑ Падвоеннае напісанне -дд- ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.29: напрыклад, Аддукцыя
