Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па снукеры 2012

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2012
Сезон 2012/2013
Тэрміны 9 — 15 ліпеня 2012
Арэна Стадыён Бендыга
Горад Бендыга
Краіна Аўстралія
Арганізацыя WPBSA
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд А$435,000
Прызавыя пераможцы А$70,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Бары Хокінс
Фіналіст Сцяг Англіі Пітэр Эбдан
Лік 9:3
Статыстыка турніру
Найвышэйшая серыя 143 (Цаа Юйпэн)

(кваліфікацыя: 142 (Бары Пінчэс))

←2011Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі2013→

Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2012 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 9 па 15 ліпеня 2012 года на арэне стадыёна Бендыга, у Бендыга, Аўстралія. Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2012 стаў 14-м розыгрышам турніру. Прызавы фонд турніру склаў А$435,000, з якіх А$70,000 атрымаў пераможца.