Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2013

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013
Фота
Сезон 2012/2013
Тэрміны 25 — 31 сакавіка 2013
Арэна Beijing University Students' Gymnasium
Горад Пекін
Краіна Кітай
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Банк Пекіна
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £425,000
Прызавыя пераможцы £85,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Пітэр Эбдан
Фінал
Пераможца Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Фіналіст Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Лік 10:6
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 40
Найвышэйшая серыя 142 (Джымі Робертсан)
(кваліфікацыя: 142 (Шон О’Саліван))
←2012Адкрыты чэмпіянат Кітая2014→
Снукерны сезон 2012/2013
←Гранд-фінал PTC Чэмпіянат свету→

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 (англ.: China Open 2013, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 па 31 сакавіка 2013 года ў Beijing University Students' Gymnasium, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў 14-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £425,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца (на £10,000 больш, чым у мінулым годзе).

Пераможцам турніру стаў аўстралійскі снукерыст Ніл Робертсан, які перайграў на сваім шляху да тытула Джымі Робертсана (5:0), Марка Алена (5:1), шатландцаў Маркуса Кэмбэла ў чвэрцьфінале (5:2) і Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (6:5) і Марка Сэлбі ў фінальным паядынку з лікам 10:6. Гэтая перамога стала 12-м прафесійным і сёмым рэйтынгавым тытулам у кар'еры 31-гадовага аўстралійца, а таксама другім спаборніцтвам, выйграным Робертсанам у сезоне 2012/2013. Апроч таго, перамога на турніры паспрыяла ўздыму Робертсана ў сусветным рэйтынгу з трэцяй пазіцыі на другую ўпершыню з сезона 2010/2011.

Турнір[правіць | правіць зыходнік]

Пекінскі раён Хайцзянь — месца правядзення адкрытага чэмпіянату Кітая 2013.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 стаў 14-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся дзясятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2012/2013.

Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £25,000 і склаў £425,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £10,000, склаўшы £85,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£85,000
Фіналіст
£35,000
Паўфіналісты
£20,000
Чвэрцьфіналісты
£11,000
1/8 фіналу
£7,500
1/16 фіналу
£6,000
1/24 фіналу
£2,300
1/32 фіналу
£1,500
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі
£3,500
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі
£700
Агульны прызавы фонд
£425,000
Максімальны брэйк
£20,000

Рэйтынгавыя ачкі[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2013 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі акрамя International Championship (Усі Класік, Шанхай Мастэрс і World Open). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі International Championship, чэмпіянат Вялікабрытаніі (на абодвух пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца
7000
Фіналіст
5600
Паўфіналісты
4480
Чвэрцьфіналісты
3500
1/8 фіналу
2660
1/16 фіналу
1960
980
1/24 фіналу (квал.)
1610
805
1/32 фіналу (квал.)
1260
630
1/40 фіналу (квал.)
910
455
1/48 фіналу (квал.)
560
280
  1. Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Уайлдкард раўнд[правіць | правіць зыходнік]

Восем азіяцкіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: кітайцы Ван Юйчэнь, Лу Нін, Чжоу Юэлун, Чжу Інхуэй, Ху Хаа, Лю Хаацянь і Чжаа Сіньтун, а таксама Эхсан Хейдарынеджад з Ірана. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых гульцоў з ніжэйшымі нумарамі пасеву, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Энтані Мак-Гіла, Джымі Робертсана, Ляна Вэньбо, Джэка Лісоўскі, Дэчавата Пумджаенга, Роры Мак-Лаўда, Марка Джойса і Джэймі Коўпа.

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл (50) 5:3 Сцяг Ірана Эхсан Хейдарынеджад
Сцяг Англіі Джымі Робертсан (47) 5:1 Сцяг Кітая Ван Юйчэнь
Сцяг Кітая Лян Вэньбо (36) 5:1 Сцяг Кітая Лу Нін
Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі (39) 5:1 Сцяг Кітая Чжоу Юэлун
Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг (72) 5:2 Сцяг Кітая Чжу Інхуэй
Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд (37) 5:1 Сцяг Кітая Ху Хаа
Сцяг Англіі Марк Джойс (51) А:П Сцяг Кітая Лю Хаацянь
Сцяг Англіі Джэймі Коўп (30) 2:5 Сцяг Кітая Чжаа Сіньтун

Асноўная сетка[правіць | правіць зыходнік]

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 3  
24  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 5  
  24  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 5  
  14  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 4  
14  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5
22  Сцяг Ганконга Марка Фу 3  
  24  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 2  
  6  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  
9  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 5  
50  Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 1  
  9  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 1
  6  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  
6  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5
47  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 0  
  6  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 6  
  7  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5  
7  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5  
26  Сцяг Англіі Майкл Холт 3  
  7  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5
  17  Сцяг Англіі Бары Хокінс 1  
11  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 3
17  Сцяг Англіі Бары Хокінс 5  
  7  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5
  10  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 1  
10  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 5  
36  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 3  
  10  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 5
  23  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 3  
4  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 4
23  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 5  
6  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 10
2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6
3  Сцяг Англіі Джад Трамп 3  
39  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 5  
  39  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 5  
  16  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 4  
16  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 5
72  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 3  
  39  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 4  
  5  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
13  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 2  
37  Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 5  
  37  Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 3
  5  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
5  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5
27  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 3  
  5  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 2
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6  
8  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5  
УК  Сцяг Кітая Лю Хаацянь 2  
  8  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5
  15  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 4  
15  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5
УК  Сцяг Кітая Чжаа Сіньтун 2  
  8  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 1
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
12  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
29  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 2  
  12  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 2
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5
28  Сцяг Англіі Марк Кінг 1  

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Эйрыян Уільямс.
Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 31 сакавіка 2013.
Ніл Робертсан (6)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
10:6 Марк Сэлбі (2)
Сцяг Англіі Англія
Дзённая сесія: 0:100 (58), 78:16 (50), 91:31 (91), 71:68, 59:47, 84:40, 74:8
Вячэрняя сесія: 29:82 (81), 0:125 (125), 50:79 (66), 133:0 (110), 60:34, 90:0 (90), 0:117
(116), 0:91 (63), 80:39}}
110 Найвышэйшая серыя 125
1 Соценныя серыі 2
4 Серыі 50+ 6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]