Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2014

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014
Фота
Сезон 2013/2014
Тэрміны 31 сакавіка — 6 красавіка 2014
Арэна Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта
Горад Пекін
Краіна Кітай
Арганізацыя WPBSA
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £478,000
Прызавыя пераможцы £85,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Фінал
Пераможца Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй
Фіналіст Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Лік 10:5
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 68 (+64)
Колькасць матчаў 62 (+64)
Колькасць фрэймаў 462 (+444)
Колькасць соценных серый 23 (+22)
Найвышэйшая серыя 142 (Сяа Гадун)
(кваліфікацыя: 141 (Дуэйн Джонс))
←2013Адкрыты чэмпіянат Кітая2015→
Снукерны сезон 2013/2014
←Players Championship Grand Final Чэмпіянат свету→

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 (англ.: China Open 2014) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 31 сакавіка па 6 красавіка 2014 года ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта, у горадзе Пекін, Кітай. Турнір стаў 15-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £478,000 (на £53,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.

Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу трох дзён з 16 па 18 лютага 2014 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерыста гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Турнір стаў першым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, дзе ў асноўнай стадыі выступалі 64 удзельнікі. Па гэтай прычыне ў першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў.

Пераможцам турніру стаў кітайскі снукерыст Дзін Дзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Танавата Тырапонгпайбуна ў кваліфікацыі (5:0), Джона Эстлі (5:1), тайца Цепчаю Ун-Нуха (5:3), Джона Хігінса (5:2), Марка Кінга (5:2), Майка Дана ў паўфінале (6:0) і лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана ў фінальным матчы з лікам 10:5. Гэтая перамога стала шаснаццатым прафесійным і адзінаццатым рэйтынгавым тытулам у кар'еры 27-гадовага кітайца, а таксама пятым спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Дзінам у сезоне 2013/2014. Такім чынам, ён паўтарыў рэкорд Стывена Хендры, які выйграў пяць рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 1990/1991. Апроч таго, перамога на турніры паспрыяла ўздыму Дзіна ў сусветным рэйтынгу з трэцяй пазіцыі на другую ўпершыню ў прафесійнай кар'еры.

Турнір[правіць | правіць зыходнік]

Пекінскі раён Хайцзянь — месца правядзення адкрытага чэмпіянату Кітая 2014

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 стаў 15-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся адзінаццатым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014.

Матчы турніру гуляліся за шасцю сталамі ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.

Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £53,000 і склаў £478,000. Прызавыя пераможцы засталіся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — £85,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£85,000
Фіналіст
£35,000
Паўфіналісты
£21,000
Чвэрцьфіналісты
£12,500
1/8 фіналу
£8,000
1/16 фіналу
£6,500
1/32 фіналу
£3,000
Найвышэйшы брэйк
£2,000
Агульны прызавы фонд
£478,000
Максімальны брэйк
£10,000

Рэйтынгавыя ачкі[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі акрамя International Championship (Усі Класік, Шанхай Мастэрс і World Open). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі International Championship, чэмпіянат Вялікабрытаніі (на абодвух пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі
Пераможца
7.000
Фіналіст
5.600
Паўфіналісты
4.480
Чвэрцьфіналісты
3.500
1/8 фіналу
2.660
1/16 фіналу
1.960
1/32 фіналу
1.260
1/64 фіналу (квал.)
560

Фармат турніру[правіць | правіць зыходнік]

На адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 прыняло ўдзел 132 гульца, з якіх 118 — удзельнікі мэйн-тура і 14 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу трох дзён з 16 па 18 лютага 2014 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) у Паўднёва-заходняй акадэміі снукера ў Глостэры, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшла 64 гульцы (упершыню на адкрытым чэмпіянаце Кітая). Чацвёра ўладальнікаў уайлдкард далучыліся да іх і гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.

Такім чынам, 60 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, а таксама 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні уайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні) у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.

Стадыя Тэрміны КФ НДП
Кваліфікацыйны раўнд 16—18 лютага 9 5
Уайлдкард раўнд 31 сакавіка 9 5
1/32 фіналу 31 сакавіка — 1 красавіка 9 5
1/16 фіналу 2 красавіка 9 5
1/8 фіналу 3 красавіка 9 5
1/4 фіналу 4 красавіка 9 5
1/2 фіналу 5 красавіка 11 6
Фінал 6 красавіка 19 10

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыйныя матчы[правіць | правіць зыходнік]

Пасеў гульцоў на Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 3 лютага 2014 года (пасля German Masters 2014). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру — Ніл Робертсан (які быў таксама першым нумарам рэйтынгу). Чэмпіён свету, Роні О’Саліван, які павінен быў атрымаць другі нумар на турніры, адмовіўся ад удзелу ў першынстве.

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан (1) 5-3 Сцяг Кітая Лі Янь (81) Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй (3) 5-0 Сцяг Тайланда Танават Тырапонгпайбун (77)
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан (42) 5-3 Сцяг Мальты Алекс Борг (115) Сцяг Англіі Робі Уільямс (63) 2-5 Сцяг Англіі Джон Эстлі (94)
Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл (39) 5-0 Сцяг Шатландыі Майкл Лэслі (90) Сцяг Ірландыі Кен Доэрці (33) 5-1 Сцяг Англіі Эндру Норман (103)
Сцяг Уэльса Марк Уільямс (18) 5-1 Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс (83) Сцяг Англіі Бэн Вуластан (30) 1-5 Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух (67)
Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс (19) 0-5 Сцяг Тайланда Джэймс Уотана (66) Сцяг Уэльса Майкл Уайт (32) 5-0 Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан (74)
Сцяг Англіі Марк Джойс (38) 5-2 Сцяг Англіі Крыстафер Кеоган Сцяг Кітая Лю Чуан (49) 2-5 Сцяг Англіі Сэм Бэйрд (76)
Сцяг Кітая Юй Дэлу (48) 5-0 Сцяг Кітая Лю Хаацян (98) Сцяг Англіі Стыў Дэвіс (58) 3-5 Сцяг Англіі Майкл Уослі (75)
Сцяг Англіі Джо Пэры (15) 2-5 Сцяг Уэльса Дуэйн Джонс Сцяг Шатландыі Джон Хігінс (10) 5-2 Сцяг Аўстраліі Віні Калабрэзэ (105)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален (11) 5-2 Сцяг Англіі Джэймс Кэхіл (111) Сцяг Ганконга Марка Фу (9) 5-1 Сцяг Англіі Адам Уічэрд
Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт (37) 3-5 Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль (68) Сцяг Кітая Цаа Юйпэн (53) 4-5 Сцяг Кітая Лі Хан (92)
Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі (36) 5-4 Сцяг Англіі Шэйн Кэсл Сцяг Індыі Адыт’я Мехта (61) 5-2 Аляксандр Урсенбахер (116)
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл (26) 5-1 Сцяг Катара Ахмед Саіф (117) Сцяг Англіі Марк Кінг (24) 5-1 Сцяг Англіі Крыс Норбэры (106)
Сцяг Шатландыі Грэм Дот (17) 5-0 Сцяг Англіі Алекс Дэйвіс (95) Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл (29) 4-5 Сцяг Англіі Кірэн Уілсан (88)
Сцяг Англіі Роры МакЛаўд (47) 5-4 Сцяг Тайланда Напон Саенхам (97) Сцяг Шатландыі Алан МакМанус (41) 1-5 Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл (91)
Сцяг Англіі Дэйв Харальд (50) 5-4 Сцяг Кітая Джан Аньда (73) Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен (34) 5-1 Сцяг Англіі Пол Дэвісан (70)
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (7) 5-2 Сцяг Англіі Крыс Уэйкелін (102) Сцяг Англіі Бары Хокінс (5) 5-2 Сцяг Кітая Цаа Сіньлун (112)
Сцяг Англіі Шон Мёрфі (8) 5-4 Сцяг Англіі Адам Дафі (69) Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм (6) 5-2 Сцяг Англіі Алан Тэйлар (110)
Сцяг Англіі Джэймі Коўп (45) 5-0 Сцяг Англіі Гарэт Грын Сцяг Англіі Дэвід Гілберт (35) 1-5 Сцяг Англіі Мартын О'Донэл (86)
Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг (56) 5-3 Сцяг Тайланда Рачаёцін Ятарук (107) Сцяг Англіі Ян Бэрнс (64) 3-5 Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн (80)
Сцяг Кітая Лян Вэньбо (23) 4-5 Сцяг Англіі Дэвід Грэйс (84) Сцяг Англіі Майкл Холт (20) 5-2 Сцяг Англіі Энтані Пэрсанс
Сцяг Кітая Сяа Гадун (25) 5-2 Сцяг Уэльса Эндру Пэджэт (99) Сцяг Англіі Том Форд (28) 4-5 Сцяг Англіі Майк Дан (65)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын (60) 4-5 Сцяг Англіі Хамад Міа (101) Сцяг Англіі Пітэр Лайнс (54) 5-3 Сцяг Англіі Джоэль Уолкер (82)
Сцяг Індыі Панкай Адвані (62) 5-3 Сцяг Кітая Чэнь Джэ (78) Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй (57) 5-0 Сцяг Англіі Шон О’Саліван (89)
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (12) 5-3 Сцяг Англіі Ліам Хайфілд (72) Сцяг Англіі Роберт Мілкінс (14) 3-5 Сцяг Англіі Гэры Уілсан (85)
Сцяг Англіі Алістэр Картэр (16) 5-1 Сцяг Англіі Лі Пэйдж (108) Сцяг Англіі Марк Дэвіс (13) 1-5 Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс (87)
Сцяг Уэльса Джэймі Джонс (40) 5-1 Сцяг Англіі Мічэл Трэвіс Сцяг Англіі Джымі Уайт (59) 5-2 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл (96)
Сцяг Англіі Мэцью Сэлт (55) 5-0 Сцяг Уэльса Джэк Джонс (114) Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн (44) 5-1 Сцяг Шатландыі Рос М’юр (100)
Сцяг Уэльса Раян Дэй (21) 5-2 Сцяг Лівіі Халід Бэлаід (118) Сцяг Англіі Эндру Хігінсан (27) 3-5 Сцяг Мальты Тоні Драга (79)
Сцяг Англіі Пітэр Эбдан (22) 5-4 Сцяг Шатландыі Фрэйзер Патрык (113) Сцяг Англіі Мартын Гоўлд (31) 3-5 Сцяг Англіі Бары Пінчэс (71)
Сцяг Англіі Джымі Робертсан (51) 5-3 Сцяг Англіі Сідні Уілсан Сцяг Англіі Найджэл Бонд (52) 5-1 Сцяг Англіі Сандэрсан Лэм
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін (46) 5-0 Сцяг Шатландыі Рыс Кларк Сцяг Англіі Род Лоўлер (43) 3-5 Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан (93)
Сцяг Англіі Джад Трамп (4) 5-0 Сцяг Англіі Эліят Слесар (104) Сцяг Англіі Марк Сэлбі (2) 5-0 Сцяг Англіі Раян Кларк (109)

Соценныя серыі[правіць | правіць зыходнік]

У кваліфікацыйным раўндзе было выканана 22 соценныя серыі. Тры гульца зрабілі па два сэнчурыДуэйн Джонс (141 і 137), Раян Дэй (126 і 123) і Альфрэд Бёрдэн (122 і 109). Акрамя таго, Дуэйн Джонс аформіў вышэйшы брэйк раўнда у матчы супраць Джо Пэры — 141 ачко.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 100+ Усе серыі 100+
Сцяг Уэльса Дуэйн Джонс 2 141, 137
Сцяг Індыі Панкай Адвані 1 136
Сцяг Англіі Джымі Уайт 1 135
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 1 134
Сцяг Англіі Майкл Холт 1 127
Сцяг Уэльса Раян Дэй 2 126, 123
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 2 122, 109
Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 1 118
Сцяг Англіі Майк Дан 1 117
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 1 116
Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл 1 115
Сцяг Англіі Джоэль Уолкер 1 113
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 1 112
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 1 112
Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 1 107
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 1 107
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 1 103
Сцяг Англіі Роры МакЛаўд 1 100
Сцяг Англіі Дэвід Грэйс 1 100
Увогуле 22 Найвышэйшы брэйк: 141 (Дуэйн Джонс)

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

У асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая прынялі ўдзел 64 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 4 уладальнікі ўалдкард. Тры гульцы з першых шаснаццаці сеяных не патрапілі на турнір: Марк Дэвіс (13), Роберт Мілкінс (14) і Джо Пэры (15).

Трохразовы пераможца турніру, Марк Уільямс з Уэльса прыняў удзел у пятнаццатым (з пятнаццаці) розыгрышы адкрытага чэмпіянату Кітая, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.

У асноўнай стадыі турніру ўдзельнічаў адзін аматар, які прайшоў кваліфікацыйны раўнд: Дуэйн Джонс з Уэльса, які перайграў Джо Пэры ў кваліфікацыі (5:2). Апроч таго, на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 было яшчэ чацвёра кітайскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Чжаа Сіньтун, які ўжо атрымліваў такі ​​ж прывілей у 2013 годзе, а таксама навічкі турніру Чэнь Цзыфан, Юань Сыцзюнь і Янь Бінтаа.

Павелічэнне колькасці ўдзельнікаў выклікала таксама вялікую колькасць дэбютантаў турніру. У 2014 годзе на адкрытым чэмпіянаце Кітая ўдзельнічала 23 дэбютанты: Майкл Уайт (32), Марк Джойс (38), Мэцью Сэлт (55), Адыт’я Мехта (61), Панкай Адвані (62), Цепчая Ун-Нух (67), Лука Брэсэль (68), Майкл Уослі (75), Сэм Бэйрд (76), Крэйг Стэдмэн (80), Дэвід Грэйс (84), Гэры Уілсан (85), Мартын О'Донэл (86), Дэвід Морыс (87), Кірэн Уілсан (88), Джэймі О’Ніл (91), Сцюарт Кэрынгтан (93), Джон Эстлі (94), Хамад Міа (101), Дуэйн Джонс, Чэнь Цзыфань, Юань Сыцзюнь і Янь Бінтаа.

З усіх удзельнікаў турніру васьмёра ўжо перамагалі на гэтым спаборніцтве раней: Марк Уільямс станавіўся чэмпіёнам тры разы (2002, 2006, 2010), Пітэр Эбдан — 2 разы (2009, 2012), а Джон Хігінс (1999), Дзін Цзюньхуэй (2005), Грэм Дот (2007), Стывен Магуайр (2008), Джад Трамп (2011) і Ніл Робертсан (2013) перамагалі па адным разе.

Самым узроставым удзельнікам адкрытага чэмпіянату Кітая стаў 51-гадовы Джымі Уайт. Тоні Дрэгу і Найджэлу Бонду падчас турніру было па 48 гадоў, а Дэйву Харальду — 47.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх адкрытых чэмпіянатах Кітая.

Леташні пераможца
Дэбютант турніру
П Р Гулец ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 1] 100+[у 1] НС[у 1] Ф/100+[у 1] Ф/50+[у 1] ПГ (£)[у 2]
1 1 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 11.02.1982 2006 Перамога (2013) 8 18 11 7 61,1% 138 74 64 53,6% 49 11 147 2,82 12,55 124,070
2 2 Сцяг Англіі Марк Сэлбі 19.06.1983 2002 Фінал (2011, 2013) 9 27 19 8 70,4% 216 126 90 58,3% 86 23 140 2,51 9,39 121,645
3 3 Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2002 Перамога (2005) 10 28 19 9 67,9% 229 130 99 56,8% 87 26 137 2,63 8,81 84,975
4 6 Сцяг Англіі Джад Трамп 20.08.1989 2009 Перамога (2011) 5 11 7 4 63,6% 95 54 41 56,8% 34 6 130 2,79 15,83 87,765
5 4 Сцяг Англіі Бары Хокінс 23.04.1979 2006 Паўфінал (2007) 7 12 5 7 41,7% 86 39 47 45,3% 21 6 137 4,1 14,33 40,765
6 5 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 21.05.1976 1999 Чвэрцьфінал (2013) 8 15 7 8 46,7% 119 57 62 47,9% 29 4 134 4,1 29,75 47,710
7 9 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 13.03.1981 1999 Перамога (2008) 10 24 15 9 62,5% 200 107 93 53,5% 70 10 147 2,86 20 128,145
8 8 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 10.08.1982 2006 Фінал (2008) 8 22 14 8 63,6% 173 89 84 51,4% 59 9 137 2,93 19,22 83,540
9 7 Сцяг Ганконга Марка Фу 08.01.1978 1999 Чвэрцьфінал (2005, 2007, 2010) 10 21 11 10 52,4% 163 78 85 47,9% 53 7 124 3,08 23,29 56,985
10 10 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 18.05.1975 1999 Перамога (1999) 13 37 25 12 67,6% 301 171 130 56,8% 107 20 140 2,81 15,05 148,870
11 14 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 22.02.1986 2008 Паўфінал (2010) 6 13 7 6 53,8% 97 50 47 51,5% 37 5 135 2,62 19,4 43,175
12 11 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2005 Чвэрцьфінал (2005) 7 18 11 7 61,1% 128 71 57 55,5% 35 8 140 3,66 16 43,300
16 13 Сцяг Англіі Алістэр Картэр 25.07.1979 2002 Паўфінал (2010) 9 21 12 9 57,1% 157 88 69 56,1% 50 3 119 3,14 52,33 63,850
17 17 Сцяг Шатландыі Грэм Дот 12.05.1977 1999 Перамога (2007) 12 22 11 11 50% 169 88 81 52,1% 53 10 126 3,19 16,9 87,275
18 18 Сцяг Уэльса Марк Уільямс 21.03.1975 1997 Перамога (2002, 2006, 2010) 14 40 29 11 72,5% 322 188 134 58,4% 111 25 137 2,9 12,88 224,650
20 22 Сцяг Англіі Майкл Холт 07.08.1978 1999 1/8 фіналу (2006) 8 11 3 8 27,3% 75 29 46 38,7% 20 6 140 3,75 12,5 40,030
21 20 Сцяг Уэльса Раян Дэй 23.03.1980 2005 Паўфінал (2008, 2009) 5 15 10 5 66,7% 109 62 47 56,9% 44 3 123 2,48 36,33 45,020
22 24 Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 27.08.1970 1999 Перамога (2009, 2012) 13 31 20 11 64,5% 248 135 113 54,4% 80 10 138 3,1 24,8 178,770
24 26 Сцяг Англіі Марк Кінг 28.03.1974 1999 Чвэрцьфінал (2010) 10 17 7 10 41,2% 125 58 67 46,4% 35 2 112 3,57 62,5 53,210
25 25 Сцяг Кітая Сяа Гадун 10.02.1989 2005 1/8 фіналу (2009) 3 6 3 3 50% 45 21 24 46,7% 10 1 108 4,5 45 5,200
26 23 Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 29.12.1971 1999 1/8 фіналу (2000) 5 6 1 5 16,7% 40 14 26 35% 5 1 137 8 40 35,090
32 30 Сцяг Уэльса Майкл Уайт 05.07.1991 2014 0 0 0 0 0 0 0 3,000
33 29 Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 17.09.1969 1999 Паўфінал (2005, 2006) 10 24 14 10 58,3% 171 93 78 54,4% 58 8 140 2,95 21,38 64,235
34 32 Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 08.03.1972 1999 1/16 фіналу (1999, 2000, 2002,
2008, 2009, 2010)
7 8 1 7 12,5% 63 26 37 41,3% 18 2 139 3,5 31,5 38,590
36 39 Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 25.06.1991 2013 Чвэрцьфінал (2013) 1 4 3 1 75% 32 19 13 59,4% 13 2 131 2,46 16 13,300
38 37 Сцяг Англіі Марк Джойс 11.08.1983 2014 Уайлдкард раўнд (2013) 0 0 0 0 0 0 0 10,925
39 44 Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл 05.02.1991 2013 1/16 фіналу (2013) 1 2 1 1 50% 14 6 8 42,9% 1 0 53 14 6,000
40 45 Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 14.02.1988 2012 Уайлдкард раўнд (2012) 1 1 0 1 0% 8 3 5 37,5% 3 0 80 2,67 8,300
42 40 Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 29.06.1971 1999 Фінал (2002) 7 13 6 7 46,2% 117 62 55 53% 36 6 129 3,25 19,5 62,350
44 46 Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 14.12.1976 2007 Уайлдкард раўнд (2007) 1 1 0 1 0% 7 2 5 28,6% 0 0 <50 11,085
45 49 Сцяг Англіі Джэймі Коўп 12.09.1985 2006 Фінал (2007) 8 15 7 8 46,7% 119 60 59 50,4% 35 5 145 3,4 23,8 47,340
46 41 Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 08.08.1983 2011 1/16 фіналу (2011) 1 2 1 1 50% 17 9 8 52,9% 5 1 103 3,4 17 7,225
47 47 Сцяг Англіі Роры МакЛаўд 26.03.1971 2010 1/8 фіналу (2013) 3 6 3 3 50% 37 19 18 51,4% 6 2 134 6,17 18,5 23,565
48 48 Сцяг Кітая Юй Дэлу 11.10.1987 2006 1/16 фіналу (2006, 2007, 2009) 6 9 3 6 33,3% 66 31 35 47% 21 2 117 3,14 33 3,800
50 57 Сцяг Англіі Дэйв Харальд 09.12.1966 1999 1/8 фіналу (2002, 2005, 2009) 7 11 4 7 36,4% 83 41 42 49,4% 21 5 140 3,95 16,6 38,125
51 53 Сцяг Англіі Джымі Робертсан 03.05.1986 2013 1/16 фіналу (2013) 1 2 1 1 50% 11 5 6 45,5% 4 3 142 2,75 3,67 7,400
52 56 Сцяг Англіі Найджэл Бонд 15.11.1965 1999 Чвэрцьфінал (2008) 7 13 6 7 46,2% 91 43 48 47,3% 18 4 138 5,06 22,75 40,680
54 55 Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 11.12.1969 1999 Чвэрцьфінал (1999) 2 5 3 2 60% 36 20 16 55,6% 4 0 65 9 17,030
55 58 Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 07.03.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 5,300
56 54 Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 11.07.1978 2013 1/16 фіналу (2013) 1 2 1 1 50% 15 8 7 53,3% 7 0 91 2,14 6,000
57 52 Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 16.08.1987 2006 1/8 фіналу (2009, 2010) 4 8 4 4 50% 60 30 30 50% 18 2 105 3,33 30 2,825
59 61 Сцяг Англіі Джымі Уайт 02.05.1962 1997 Фінал (1997)
1/8 фіналу (2000, 2002, 2005, 2007)
8 16 8 8 50% 119 59 60 49,6% 22 2 110 5,41 59,5 32,485
61 59 Сцяг Індыі Адыт’я Мехта 31.10.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 2,900
62 63 Сцяг Індыі Панкай Адвані 24.07.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
65 73 Сцяг Англіі Майк Дан 20.11.1971 2008 1/16 фіналу (2008, 2010) 2 3 1 2 33,3% 20 9 11 45% 7 0 92 2,86 17,775
66 69 Сцяг Тайланда Джэймс Уотана 17.01.1970 1997 Паўфінал (1997)
1/8 фіналу (2006)
5 8 3 5 37,5% 59 29 30 49,2% 14 1 147 4,21 59 23,770
67 62 Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 18.04.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
68 71 Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 08.03.1995 2014 0 0 0 0 0 0 0 1,500
71 68 Сцяг Англіі Бары Пінчэс 13.07.1970 2005 1/8 фіналу (2008) 2 5 3 2 60% 34 19 15 55,9% 11 3 127 3,09 11,33 16,200
75 75 Сцяг Англіі Майкл Уослі 23.02.1990 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
76 70 Сцяг Англіі Сэм Бэйрд 17.06.1988 2014 0 0 0 0 0 0 0 2,050
79 81 Сцяг Мальты Тоні Драга 22.09.1965 1999 1/16 фіналу (1999, 2002, 2010) 3 4 1 3 25% 25 7 18 28% 3 1 120 8,33 25 19,520
80 80 Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 14.07.1982 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
84 86 Сцяг Англіі Дэвід Грэйс 05.05.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 2,300
85 83 Сцяг Англіі Гэры Уілсан 11.08.1985 2014 0 0 0 0 0 0 0 1,100
86 88 Сцяг Англіі Мартын О'Донэл 04.06.1986 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
87 89 Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 27.11.1988 2014 0 0 0 0 0 0 0 1,325
88 90 Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 23.12.1991 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
91 94 Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 19.08.1986 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
92 95 Сцяг Кітая Лі Хан 04.10.1990 2006 1/8 фіналу (2011) 5 9 4 5 44,4% 66 29 37 43,9% 13 2 133 5,08 33 0
93 98 Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 14.05.1990 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
94 100 Сцяг Англіі Джон Эстлі 13.01.1989 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
101 106 Сцяг Англіі Хамад Міа 06.07.1993 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
А[у 3] Сцяг Уэльса Дуэйн Джонс 30.04.1993 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3] Сцяг Кітая Чэнь Цзыфань 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3] Сцяг Кітая Юань Сыцзюнь 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3] Сцяг Кітая Янь Бінтаа 16.02.2000 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3] Сцяг Кітая Чжаа Сіньтун 03.04.1997 2013 1/16 фіналу (2013) 1 2 1 1 50% 14 7 7 50% 3 0 74 4,67 0
  1. а б в г д Лічацца толькі серыі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за самы лепшы брэйк турніру
  3. а б в г д Падчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг

Рэферы[правіць | правіць зыходнік]

Матчы асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая 2014 абслугоўвала 17 рэферы, з якіх толькі Тэры Камільеры і Леа Скальян былі вопытнымі прафесійнымі суддзямі. Астатнія 15 рэферы былі прадстаўнікамі Кітая.

  • Сцяг Мальты Тэры Камільеры — суддзя фінальнага матча
  • Сцяг Шатландыі Леа Скальян
  • Сцяг Кітая Чжэн Вэйлі
  • Сцяг Кітая Шы Цзяалун
  • Сцяг Кітая Дэн Шыхаа
  • Сцяг Кітая Пэгі Лі
  • Сцяг Кітая Се Ісінь
  • Сцяг Кітая Чжан Сінь
  • Сцяг Кітая Шэн Чун'ю
  • Сцяг Кітая Цзян Чжэн'юань
  • Сцяг Кітая Ван Лэй
  • Сцяг Кітая Лі Хун
  • Сцяг Кітая Ван Пэнчэн
  • Сцяг Кітая Тан Сюй
  • Сцяг Кітая Сунь Юэ
  • Сцяг Кітая Лу Канмін
  • Сцяг Кітая Шэн Цзе

Уайлдкард раўнд[правіць | правіць зыходнік]

Чатыры кітайскія аматары атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чэнь Цзыфань, Юань Сыцзюнь, Янь Біньтаа і Чжаа Сіньтун. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Юя Дэлу, Лукі Брэсэля, Джона Эстлі і Сэма Бэйрда.

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Кітая Юй Дэлу (48) 5-2 Сцяг Кітая Чэнь Цзыфань
Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль (68) 5-2 Сцяг Кітая Юань Сыцзюнь
Сцяг Англіі Джон Эстлі (94) 5-2 Сцяг Кітая Янь Біньтаа
Сцяг Англіі Сэм Бэйрд (76) 2-5 Сцяг Кітая Чжаа Сіньтун

Асноўная сетка[правіць | правіць зыходнік]

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Трэці раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                                         
1  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  
42  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 4  
  1  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  
  18  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 4  
39  Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл 3
18  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5  
  1  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  
  48  Сцяг Кітая Юй Дэлу 4  
66  Сцяг Тайланда Джэймс Уотана 5  
38  Сцяг Англіі Марк Джойс 0  
  66  Сцяг Тайланда Джэймс Уотана 1
  48  Сцяг Кітая Юй Дэлу 5  
48  Сцяг Кітая Юй Дэлу 5
 Сцяг Уэльса Дуэйн Джонс 3  
  1  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  
  17  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 3  
11  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален А  
68  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль П  
  68  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 5
  26  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 1  
36  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 3
26  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 5  
  68  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 2
  17  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5  
17  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5  
47  Сцяг Англіі Роры МакЛаўд 4  
  17  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5
  50  Сцяг Англіі Дэйв Харальд 4  
50  Сцяг Англіі Дэйв Харальд П
7  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр А  
1  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 6  
16  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 2  
8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
45  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 1  
  8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
  56  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 0  
56  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 5
84  Сцяг Англіі Дэвід Грэйс 3  
  8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 3  
  12  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
25  Сцяг Кітая Сяа Гадун 5  
101  Сцяг Англіі Хамад Міа 2  
  25  Сцяг Кітая Сяа Гадун 3
  12  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
62  Сцяг Індыі Панкай Адвані 1
12  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
  12  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 3
  16  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5  
16  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5  
40  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 0  
  16  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5
  55  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 2  
55  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 5
21  Сцяг Уэльса Раян Дэй 2  
  16  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5
  22  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 3  
22  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 5  
51  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 3  
  22  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 5
  4  Сцяг Англіі Джад Трамп 4  
46  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 1
4  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
1  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5
3  Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 10
3  Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 5  
94  Сцяг Англіі Джон Эстлі 1  
  3  Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 5  
  67  Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 3  
33  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 0
67  Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 5  
  3  Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 5  
  10  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 2  
32  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 5  
УК  Сцяг Кітая Джаа Сіньтун 2  
  32  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 1
  10  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5  
75  Сцяг Англіі Майкл Уослі 2
10  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5  
  3  Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 5  
  24  Сцяг Англіі Марк Кінг 2  
9  Сцяг Ганконга Марка Фу 5  
92  Сцяг Кітая Лі Хан 3  
  9  Сцяг Ганконга Марка Фу 3
  24  Сцяг Англіі Марк Кінг 5  
61  Сцяг Індыі Адыт’я Мехта 4
24  Сцяг Англіі Марк Кінг 5  
  24  Сцяг Англіі Марк Кінг 5
  91  Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 3  
88  Сцяг Англіі Кірэн Уілсан 3  
91  Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 5  
  91  Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 5
  34  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 2  
34  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен П
5  Сцяг Англіі Бары Хокінс А  
3  Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 6
65  Сцяг Англіі Майк Дан 0  
6  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм А  
86  Сцяг Англіі Мартын О'Донэл П  
  86  Сцяг Англіі Мартын О'Донэл 4  
  80  Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 5  
80  Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 5
20  Сцяг Англіі Майкл Холт 1  
  80  Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 3  
  65  Сцяг Англіі Майк Дан 5  
65  Сцяг Англіі Майк Дан 5  
54  Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 4  
  65  Сцяг Англіі Майк Дан 5
  57  Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 3  
57  Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 5
85  Сцяг Англіі Гэры Уілсан 2  
  65  Сцяг Англіі Майк Дан 5
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3  
87  Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 2  
59  Сцяг Англіі Джымі Уайт 5  
  59  Сцяг Англіі Джымі Уайт 5
  44  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 3  
44  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн П
79  Сцяг Мальты Тоні Драга А  
  59  Сцяг Англіі Джымі Уайт 1
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
71  Сцяг Англіі Бары Пінчэс 2  
52  Сцяг Англіі Найджэл Бонд 5  
  52  Сцяг Англіі Найджэл Бонд 1
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
93  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 3
2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

Ніл Робертсан, лідар сусветнага рэйтынгу, выйшаў у чацвёрты рэйтынгавы фінал у сезоне 2013/2014, выйграўшы два з трох папярэдніх: Усі Класік і чэмпіянат Вялікабрытаніі. У фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2013 ён саступіў Марка Фу з Ганконга з лікам 6:9. Апроч таго, ён прайграў у рашаючым паядынку першага этапу еўратура Джону Хігінсу (1:4). Для Дзіна Дзюньхуэя гэты фінал стаў шостым фіналам рэйтынгавага ўзроўню ў сезоне. Ён выйграў ужо чатыры турніры, Шанхай Мастэрс, адкрыты чэмпіянат Індыі, International Championship і German Masters, і ў выпадку пятай перамогі ён мог паўтарыць рэкорд Стывена Хендры, які выйграў 5 рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 1990/1991. У апошнім фінальным паядынку, на адкрытым чэмпіянаце Уэльса, ён прайграў Роні О’Салівану з лікам 3:9. Як і супернік, Дзін аднойчы ў сезоне быў у фінале міні-рэйтынгавага турніру і пацярпеў паражэнне: у фінале пятага этапу еўрапейскага туру ён прайграў Марку Алену (1:4).

Дзін Дзюньхуэй у трэці раз выйшаў у фінал адкрытага чэмпіянату Кітая. У 2005 годзе ён атрымаў уайлдкард і выйграў на турніры, адолеўшы ў фінальным паядынку Стывена Хендры (9:5). У фінале розыгрышу 2010 года ён саступіў у фінальным матчы Марку Уільямсу з лікам 6:10. Ніл Робертсан да гэтага аднойчы выходзіў у фінал турніру і з'яўляўся яго дзеючым чэмпіёнам, атрымаўшы перамогу ў 2013 годзе: у фінале ён перайграў Марка Сэлбі з лікам 10:6. І Дзін і Робертсан былі адзінымі прадстаўнікамі сваіх краін, якім удавалася выйсці ў фінал гэтага турніру.

Да гэтага першынства гульцы двойчы перасякаліся ў рашаючым паядынках на рэйтынгавых турнірах, атрымаўшы па адной перамоге: у фінале Гран-пры 2009 года Робертсан перамог суперніка з лікам 9:4, а ў Гранд-фінале PTC 2013 кітайскі снукерыст выйграў у фінальным матчы з лікам 4:3.

Для Дзіна Дзюньхуэя фінал адкрытага чэмпіянату Кітая 2014 стаў чатырнаццатым рэйтынгавым фіналам у кар'еры, з якіх да гэтага ён прайграў тры, выйграўшы дзесяць тытулаў. У прафесійнай кар'еры Ніла Робертсана гэты фінал таксама стаў чатырнаццатым вырашальным матчам рэйтынгавага ўзроўню. Да гэтага, ён атрымаў перамогу на дзевяці рэйтынгавых турнірах і чатыры разы саступаў у фіналах.

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Тэры Камільеры.
Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 6 красавіка 2014
Ніл Робертсан (1)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
5:10 Дзін Дзюньхуэй (3)
Сцяг Кітая Кітай
Дзённая сесія: 0:98 (87), 0:63 (61), 58:67, 74:21, 0:123 (119), 6:110 (59), 20:71, 102:1 (102), 57:71
Вячэрняя сесія: 63:13 (57), 5:125 (104), 64:49, 0:87 (67), 74:9 (57), 13:98 (66)
102 Найвышэйшая серыя 119
1 Соценныя серыі 2
3 Серыі 50+ 7

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на тое, што колькасць матчаў у асноўнай стадыі турніру павялічылася амаль у 2 разы (з 38 да 62) на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 было зроблена толькі 23 соценныя серыі, што на восем сэнчуры менш, чым у 2013 годзе. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, да канца турніру дасягнула 231 брэйка.

Лідарамі па колькасці паўсоценных брэйкаў, выкананых у рамках турніру, сталі фіналісты — Дзін Дзюньхуэй і Ніл Робертсан, якія зрабілі 41 серыю «50+» на дваіх (24 і 17 адпаведна). Апроч таго, Дзін стаў адзіным гульцом, які зрабіў тры соценныя серыі, з якіх дзве ён аформіў у фінальным матчы. Найвышэйшую серыю на турніры, 142 балы, аформіў Сяа Гадун у матчы першага раўнда супраць Хамада Міа, за што атрымаў дадатковы прыз, які складаў 2000£.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе серыі 50+
Сцяг Кітая Сяа Гадун 4 1 3 142; 81, 52, 51
Сцяг Кітая Лі Хан 3 1 2 136; 55, 51
Сцяг Англіі Бары Пінчэс 1 1 0 133
Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 2 1 1 130; 61
Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 5 1 4 129; 74, 72, 61, 57
Сцяг Кітая Юй Дэлу 11 2 9 129, 104; 81, 78, 71, 69, 67, 66, 62, 59, 51
Сцяг Уэльса Дуэйн Джонс 1 1 0 128
Сцяг Уэльса Раян Дэй 1 1 0 127
Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 7 2 5 126, 119; 86, 65, 58, 56, 53
Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 24 3 21 124, 119, 104; 87, 87, 83, 72, 69, 67, 67, 66, 64, 62, 61, 59, 58, 56, 56, 55, 54, 53, 53, 53, 53
Сцяг Англіі Хамад Міа 2 1 1 117; 73
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 6 2 4 115, 103; 86, 63, 55, 53
Сцяг Англіі Джымі Уайт 5 1 4 110; 91, 72, 60, 60
Сцяг Уэльса Майкл Уайт 6 1 5 109; 85, 72, 70, 64, 64
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 10 1 9 107; 78, 73, 68, 67, 67, 67, 64, 54, 51
Сцяг Англіі Алістэр Картэр 10 1 9 106; 71, 62, 61, 59, 58, 57, 55, 53, 50
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 17 1 16 102; 91, 86, 86, 79, 71, 70, 69, 67, 63, 60, 60, 60, 59, 57, 57, 57
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 7 1 6 100; 81, 73, 69, 68, 51, 50
Сцяг Ганконга Марка Фу 6 0 6 97, 76, 68, 54, 51, 50
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6 0 6 96, 90, 69, 69, 55, 51
Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 1 0 1 96
Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 4 0 4 95, 70, 53, 50
Сцяг Тайланда Джэймс Уотана 3 0 3 93, 66, 62
Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 9 0 9 92, 87, 72, 66, 61, 60, 54, 54, 53
Сцяг Кітая Джаа Сіньтун 4 0 4 85, 83, 79, 50
Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 5 0 5 84, 74, 55, 55, 50
Сцяг Англіі Найджэл Бонд 2 0 2 84, 68
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 3 0 3 84, 59, 56
Сцяг Шатландыі Грэм Дот 7 0 7 83, 71, 64, 54, 52, 52, 51
Сцяг Англіі Майкл Уослі 2 0 2 82, 61
Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 6 0 6 81, 69, 67, 61, 59, 53
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 1 0 1 80
Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 4 0 4 79, 73, 63, 62
Сцяг Англіі Марк Кінг 7 0 7 85, 79, 62, 59, 58, 54, 52
Сцяг Англіі Кірэн Уілсан 1 0 1 75
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 6 0 6 74, 74, 70, 58, 57, 54
Сцяг Англіі Джад Трамп 6 0 6 70, 70, 63, 62, 62, 54
Сцяг Англіі Роры МакЛаўд 2 0 2 69, 63
Сцяг Англіі Джымі Робертсан 2 0 2 68, 63
Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл 3 0 3 68, 54, 52
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 3 0 3 65, 51, 50
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 1 0 1 65
Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 1 0 1 65
Сцяг Англіі Гэры Уілсан 1 0 1 65
Сцяг Англіі Майк Дан 4 0 4 63, 60, 59, 57
Сцяг Англіі Дэйв Харальд 2 0 2 63, 51
Сцяг Англіі Дэвід Грэйс 1 0 1 62
Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 1 0 1 62
Сцяг Англіі Сэм Бэйрд 2 0 2 60, 59
Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 2 0 2 55, 50
Сцяг Англіі Джон Эстлі 1 0 1 52
Увогуле 231 23 208 Вышэйшы брэйк: 142 (Сяа Гадун)

Статыстыка турніру[правіць | правіць зыходнік]

Дзін Дзюньхуэй выйграў на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў другі раз, зраўняўшыся па колькасці перамог з Роні О’Саліванам і Пітэрам Эбданам. Тры разы турнір выйграваў толькі Марк Уільямс.

Дзін выйграў свой шаснаццаты прафесійны і адзінаццаты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама пяты — у сезоне 2013/2014. Такім чынам, ён паўтарыў рэкорд Стывена Хендры, які выйграў пяць рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 1990/1991.

Выйграўшы на адкрытым чэмпіянаце Кітая, Дзін Дзюньхуэй абышоў па колькасці рэйтынгавых перамог Джымі Уайта і ўвайшоў у шасцёрку гульцоў, якія выйгралі больш за 10 тытулаў рэйтынгавага тыпу, Стывен Хендры (36), Стыў Дэвіс (28), Роні О’Саліван (26), Джон Хігінс (25) і Марк Уільямс (18).

Статыстыка гульцоў[правіць | правіць зыходнік]

Гулец Апошні матч М В П Ф ВФ ПФ 50+ 100+ ВС Ф/50+ Ф/100+ ПГ (£) РА
Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй Фінал: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 10:5 6 6 0 49 36 13 73,5 % 24 3 124 2,04 16,33 85,000 7,000
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан Фінал: Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 5:10 6 5 1 58 31 27 53,4 % 17 1 102 3,41 58 35,000 5,600
Сцяг Англіі Алістэр Картэр 1/2 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 2:6 5 4 1 36 22 14 61,1 % 10 1 106 3,6 36 21,000 4,480
Сцяг Англіі Майк Дан 1/2 фіналу: Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 0:6 5 4 1 39 20 19 51,3 % 4 0 63 9,75 21,000 4,480
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Майк Дан 3:5 4 3 1 28 18 10 64,3 % 10 1 107 2,8 28 12,500 3,500
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 1/4 фіналу: Сцяг Англіі Алістэр Картэр 3:5 4 3 1 30 18 12 60 % 7 1 100 4,29 30 12,500 3,500
Сцяг Шатландыі Грэм Дот 1/4 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 3:5 4 3 1 33 18 15 54,5 % 7 0 83 4,71 12,500 3,500
Сцяг Англіі Марк Кінг 1/4 фіналу: Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 2:5 4 3 1 32 17 15 53,1 % 7 0 85 4,57 12,500 3,500
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 3:5 3 2 1 19 13 6 68,4 % 6 0 96 3,16 8,000 2,660
Сцяг Кітая Юй Дэлу 1/8 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4:5 4 3 1 30 19 11 63,3 % 11 2 129 2,73 15 8,000 2,660
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 1/8 фіналу: Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 2:5 3 2 1 20 12 8 60 % 6 2 115 3,33 10 8,000 2,660
Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 1/8 фіналу: Сцяг Шатландыі Грэм Дот 2:5 3 2 1 20 12 8 60 % 5 0 84 4 8,000 2,660
Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Марк Кінг 3:5 3 2 1 23 13 10 56,5 % 9 0 92 2,56 8,000 2,660
Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Майк Дан 3:5 3 2 1 23 13 10 56,5 % 4 0 79 5,75 8,000 2,660
Сцяг Англіі Джымі Уайт 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Марк Сэлбі 1:5 3 2 1 21 11 10 52,4 % 6 1 110 3,5 21 8,000 2,660
Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 1/8 фіналу: Сцяг Англіі Алістэр Картэр 3:5 3 2 1 25 13 12 52 % 7 2 126 3,57 12,5 8,000 2,660
Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 1/16 фіналу: Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 3:5 2 1 1 13 8 5 61,5 % 6 0 81 2,17 6,500 1,960
Сцяг Англіі Джад Трамп 1/16 фіналу: Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 4:5 2 1 1 15 9 6 60 % 6 0 70 2,5 6,500 1,960
Сцяг Тайланда Джэймс Уотана 1/16 фіналу: Сцяг Кітая Юй Дэлу 1:5 2 1 1 11 6 5 54,5 % 3 0 93 3,67 6,500 1,960
Сцяг Кітая Сяа Гадун 1/16 фіналу: Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 3:5 2 1 1 15 8 7 53,3 % 4 1 142 3,75 15 6,500 1,960
Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 1/16 фіналу: Сцяг Англіі Майк Дан 3:5 2 1 1 15 8 7 53,3 % 5 1 129 3 15 6,500 1,960
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 1/16 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4:5 2 1 1 17 9 8 52,9 % 6 0 74 2,83 6,500 1,960
Сцяг Ганконга Марка Фу 1/16 фіналу: Сцяг Англіі Марк Кінг 3:5 2 1 1 16 8 8 50 % 6 0 97 2,67 6,500 1,960
Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 1/16 фіналу: Сцяг Англіі Алістэр Картэр 2:5 2 1 1 14 7 7 50 % 2 0 55 7 6,500 1,960
Сцяг Уэльса Майкл Уайт 1/16 фіналу: Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 1:5 2 1 1 13 6 7 46,2 % 5 1 109 2,6 13 6,500 1,960
Сцяг Англіі Найджэл Бонд 1/16 фіналу: Сцяг Англіі Марк Сэлбі 1:5 2 1 1 13 6 7 46,2 % 2 0 84 6,5 6,500 1,960
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 1/16 фіналу: Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 1:5 2 1 1 14 6 8 42,9 % 3 0 65 4,67 6,500 1,960
Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 1/16 фіналу: Сцяг Англіі Шон Мёрфі 0:5 2 1 1 13 5 8 38,5 % 4 0 95 3,25 6,500 1,960
Сцяг Англіі Дэйв Харальд 1/16 фіналу: Сцяг Шатландыі Грэм Дот 4:5 1 0 1 9 4 5 44,4 % 2 0 63 4,5 6,500 1,960
Сцяг Англіі Мартын О'Донэл 1/16 фіналу: Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 4:5 1 0 1 9 4 5 44,4 % 0 0 6,500 1,960
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 1/16 фіналу: Сцяг Англіі Джымі Уайт 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 1 0 65 8 6,500 1,960
Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 1/16 фіналу: Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 1 0 65 7 6,500 1,960
Сцяг Кітая Джаа Сіньтун 1/32 фіналу: Сцяг Уэльса Майкл Уайт 2:5 2 1 1 14 7 7 50 % 4 0 85 3,5 3,000 0
Сцяг Англіі Джон Эстлі 1/32 фіналу: Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 1:5 2 1 1 13 6 7 46,2 % 1 0 52 13 3,000 1,260
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 1/32 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4:5 1 0 1 9 4 5 44,4 % 3 0 84 3 3,000 1,260
Сцяг Англіі Роры МакЛаўд 1/32 фіналу: Сцяг Шатландыі Грэм Дот 4:5 1 0 1 9 4 5 44,4 % 2 0 69 4,5 3,000 1,260
Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 1/32 фіналу: Сцяг Англіі Майк Дан 4:5 1 0 1 9 4 5 44,4 % 0 0 44 3,000 1,260
Сцяг Індыі Адыт’я Мехта 1/32 фіналу: Сцяг Англіі Марк Кінг 4:5 1 0 1 9 4 5 44,4 % 0 0 42 3,000 1,260
Сцяг Кітая Лі Хан 1/32 фіналу: Сцяг Ганконга Марка Фу 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 3 1 136 2,67 8 3,000 1,260
Сцяг Уэльса Дуэйн Джонс 1/32 фіналу: Сцяг Кітая Юй Дэлу 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 1 1 128 8 8 3,000 0
Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл 1/32 фіналу: Сцяг Уэльса Марк Уільямс 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 3 0 68 2,67 3,000 1,260
Сцяг Англіі Джымі Робертсан 1/32 фіналу: Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 2 0 68 4 3,000 1,260
Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 1/32 фіналу: Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 1 0 96 8 3,000 1,260
Сцяг Англіі Кірэн Уілсан 1/32 фіналу: Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 1 0 75 8 3,000 1,260
Сцяг Англіі Дэвід Грэйс 1/32 фіналу: Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 1 0 62 8 3,000 1,260
Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 1/32 фіналу: Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 3:5 1 0 1 8 3 5 37,5 % 1 0 62 8 3,000 1,260
Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 1/32 фіналу: Сцяг Англіі Джымі Уайт 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 2 1 130 3,5 7 3,000 1,260
Сцяг Англіі Хамад Міа 1/32 фіналу: Сцяг Кітая Сяа Гадун 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 2 1 117 3,5 7 3,000 1,260
Сцяг Англіі Бары Пінчэс 1/32 фіналу: Сцяг Англіі Найджэл Бонд 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 1 1 133 7 7 3,000 1,260
Сцяг Уэльса Раян Дэй 1/32 фіналу: Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 1 1 127 7 7 3,000 1,260
Сцяг Англіі Майкл Уослі 1/32 фіналу: Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 2 0 82 3,5 3,000 1,260
Сцяг Англіі Гэры Уілсан 1/32 фіналу: Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 1 0 65 7 3,000 1,260
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 1/32 фіналу: Сцяг Англіі Джад Трамп 1:5 1 0 1 6 1 5 16,7 % 1 0 80 6 3,000 1,260
Сцяг Індыі Панкай Адвані 1/32 фіналу: Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 1:5 1 0 1 6 1 5 16,7 % 0 0 45 3,000 1,260
Сцяг Англіі Джэймі Коўп 1/32 фіналу: Сцяг Англіі Шон Мёрфі 1:5 1 0 1 6 1 5 16,7 % 0 0 39 3,000 1,260
Сцяг Англіі Майкл Холт 1/32 фіналу: Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 1:5 1 0 1 6 1 5 16,7 % 0 0 38 3,000 1,260
Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 1/32 фіналу: Сцяг Англіі Алістэр Картэр 0:5 1 0 1 5 0 5 0 % 0 0 46 3,000 1,260
Сцяг Англіі Марк Джойс 1/32 фіналу: Сцяг Тайланда Джэймс Уотана 0:5 1 0 1 5 0 5 0 % 0 0 36 3,000 1,260
Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 1/32 фіналу: Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 0:5 1 0 1 5 0 5 0 % 0 0 35 3,000 1,260
Сцяг Англіі Сэм Бэйрд УК раўнд: Сцяг Кітая Джаа Сіньтун 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 2 0 60 3,5 3,000 1,260
Сцяг Кітая Юань Сідзюнь УК раўнд: Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 0 0 40 0 0
Сцяг Кітая Янь Біньтаа УК раўнд: Сцяг Англіі Джон Эстлі 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 0 0 39 0 0
Сцяг Кітая Чэнь Зіфан УК раўнд: Сцяг Кітая Юй Дэлу 2:5 1 0 1 7 2 5 28,6 % 0 0 34 0 0

Статыстыка паводле краін[правіць | правіць зыходнік]

Краіна 1/32 фіналу 1/16 фіналу 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал
КУ КУ КУ КУ КУ КУ
Сцяг Кітая Кітай 6 9,38 4 12,5 2 12,5 1 12,5 1 25 1 50
Сцяг Аўстраліі Аўстралія 1 1,56 1 3,13 1 6,25 1 12,5 1 25 1 50
Сцяг Англіі Англія 34 53,13 16 50 10 62,5 5 62,5 2 50 0 0
Сцяг Шатландыі Шатландыя 4 6,25 2 6,25 2 12,5 1 12,5 0 0 0 0
Сцяг Бельгіі Бельгія 1 1,56 1 3,13 1 6,25 0 0 0 0 0 0
Сцяг Уэльса Уэльс 6 9,38 3 9,38 0 0 0 0 0 0 0 0
Сцяг Тайланда Тайланд 3 4,69 3 9,38 0 0 0 0 0 0 0 0
Сцяг Ірландыі Ірландыя 3 4,69 1 3,13 0 0 0 0 0 0 0 0
Сцяг Ганконга Ганконг 1 1,56 1 3,13 0 0 0 0 0 0 0 0
Сцяг Індыі Індыя 2 3,13 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0
Сцяг Нарвегіі Нарвегія 1 1,56 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0
Сцяг Мальты Мальта 1 1,56 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя 1 1,56 0 0 0 0 0 0 0 0 0 0

Агульная статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя УК раўнд 1/32 фіналу 1/16 фіналу 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал Увогуле
Колькасць гульцоў 128 8 64 32 16 8 4 2 68
Колькасць матчаў 64 4 27 16 8 4 2 1 62
Колькасць фрэймаў 444 (576) 28 (36) 194 (243) 119 (144) 61 (72) 31 (36) 14 (22) 15 (19) 462 (572)
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы 6,94 7 7,19 7,44 7,63 7,75 7 15
Самая буйная перамога 5:0 (12) 5:2 (4) 5:0 (3) 5:0 (1) 5:1 (1) 5:2 (1) 6:0 (1) 10:5 (1) 6:0 (1)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі 10 0 4 4 1 0 0 0 9
Колькасць серый 50+ 235 12 103 58 24 14 10 10 231
Колькасць соценных серый 22 1 12 2 4 0 1 3 23
Найвышэйшая серыя 141 (Д.Джонс) 129 (Юй Д.) 142 (Сяа Г.) 110 (Дж.Уайт) 126 (П.Эбдан) 85 (М.Кінг) 106 (А.Картэр) 119 (Дзін Цз.) 142 (Сяа Г.)
Сярэдняя колькасць паўсоценных серый у матчы 3,67 3 3,81 3,63 3 3,5 5 10 3,73
Сярэдняя колькасць соценных серый у матчы 0,34 0,25 0,44 0,13 0,5 0 0,5 3 0,37
Ф/50+ 1,89 2,33 1,88 2,05 2,54 2,21 1,4 1,5 2
Ф/100+ 20,18 28 16,17 59,5 15,25 14 5 20,09

Змены ў рэйтынгу[правіць | правіць зыходнік]

Сітуацыя да турніру[правіць | правіць зыходнік]

Апошні рэйтынг перад адкрытым чэмпіянатам Кітая 2014 быў сфармаваны паводле вынікаў апошняга рэйтынгавага турніру — Гранд-фінала PTC 2014. Па ім была праведзена жараб'ёўка на галоўны турнір сезона - чэмпіянат свету, такім чынам, адкрыты чэмпіянат Кітая ўжо не ўплываў на расстаноўку сіл удзельнікаў пры фарміраванні сеткі сусветнага першынства. Першая тройка, Ніл Робертсан, Марк Сэлбі і Дзін Дзюньхуэй, заставалася нязменнай ужо на працягу пяці месяцаў (з 4 лістапада 2013 года), адарваўшыся ад бліжэйшага пераследніка, Бары Хокінса, больш чым на 10000 балаў. За Бары ішлі следам Сцюарт Бінэм (адставанне ад Хокінса - 1180 ачкоў) і Джад Трамп (адставанне ад Бінэма - 680 ачкоў). Марка Фу з Ганконга, які здолеў увайсці ў топ-7 да жараб'ёўкі чэмпіянату свету[сдт 1], адставаў ад Трампа на 1890 ачкоў. За ім размясціўся Шон Мёрфі з адставаннем у 490 балаў. Мёрфі і Фу мелі добрую магчымасць выкарыстаць адкрыты чэмпіянат Кітая, каб абагнаць або наблізіцца да сваіх бліжэйшых супернікаў, бо англічанін саступіў на турніры 2012 года ў першым матчы, а Марка наогул не прайшоў кваліфікацыю на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2012 года. За імі ішлі шатландцы Стывен Магуайр (адставанне ад Мёрфі - 5220 ачкоў) і Джон Хігінс (адставанне ад Магуайра - 685 ачкоў). Хігінс таксама мог разлічваць на ўздым у рэйтынгу паводле вынікаў турніру, бо Стывен, фіналіст чэмпіянату ў 2012 годзе, за некалькі дзён да матчаў першага раўнда зняўся з турніру і, адпаведна, страціў больш за 4000 ачкоў паводле вынікаў першынства. За шатландскімі гульцамі размясціліся Рыкі Уолдэн (адставанне ад Хігінса - больш за 3000 ачкоў) і Марк Дэвіс (адставанне ад Уолдэна - 295 ачкоў), аднак Марк саступіў у кваліфікацыі да турніру і забяспечыў сабе страту 245 балаў. Замыкалі топ-15 сусветнага рэйтынгу, якія забяспечылі сабе трапленне на чэмпіянат свету без кваліфікацыйных матчаў[сдт 1], Алістэр Картэр (адставанне ад Дэвіса - 440 ачкоў), Марк Ален (адставанне ад Картэра - 395 ачкоў) і Джо Пэры (адставанне ад Алена - 640 ачкоў). Марк Ален меў нядрэнныя шанцы абагнаць па меншай меры двух бліжэйшых супернікаў, бо ў 2012 годзе вылецеў у першым крузе ў той час, як Картэр дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі. Шаснаццатае месца займаў Роберт Мілкінс з адставаннем ад Пэры больш чым у 1000 балаў. Пераможца адкрытага чэмпіянату Кітая 2012, Пітэр Эбдан, які займаў 24 месца ў рэйтынгу і знаходзіўся ў дрэннай форме ў апошні час, мог упершыню з 1993 года апынуцца за межамі топ-32, бо губляў 7000 балаў пасля чэмпіянату. Дзеючы чэмпіён свету, Роні О’Саліван, які не прыехаў на турнір і забяспечыў сабе страту 3500 рэйтынгавых ачкоў, таксама паставіў пад пытанне сваё знаходжанне сярод 32 лепшых снукерыстаў.

  1. а б Звычайна топ-16 гульцоў сусветнага рэйтынгу трапляла на чэмпіянат свету без кваліфікацыі, але з-за таго, што дзеючы чэмпіён свету, Роні О’Саліван, аўтаматычна пасеяны на сусветным першынстве пад першым нумарам, знаходзіўся за межамі топ-16, у сезоне 2013/2014 актуальней было разглядаць трапленне ў топ-15.

Сітуацыя пасля турніру[правіць | правіць зыходнік]

Паколькі рэйтынг уключае ў сябе ачкі, набраныя гульцамі за два гады, пасля турніру снукерысты, атрымаўшы ачкі за адкрыты чэмпіянат Кітая 2014, страцілі ачкі, набраныя імі ў рамках адкрытага чэмпіяната Кітая 2012.

Пераможца турніру, Дзін Дзюньхуэй, пасля пяцімесячнага знаходжання на трэцяй пазіцыі абышоў Марка Сэлбі і ўпершыню ў сваёй кар'еры падняўся на другое месца ў сусветным рэйтынгу. Адрыў Дзіна ад англічаніна пасля адкрытага чэмпіянату Кітая склаў больш за 800 балаў. Дзякуючы выхаду ў 1/8 фіналу, Шон Мёрфі падняўся на тры радкі і заняў пятае месца ў рэйтынгу, абышоўшы Сцюарта Бінэма на 20 ачкоў, Марка Фу — на 35 ачкоў і Джада Трампа, які апусціўся на восьмую пазіцыю, — на 840 ачкоў. Фіналіст турніру 2012 года, Стывен Магуайр, які не прыехаў на чэмпіянат, страціў больш за 4000 ачкоў і ўпаў на чатыры радкі, заняўшы трынаццатую пазіцыю. Гэта пацягнула за сабой уздым Джона Хігінса на дзевятае месца, Рыкі Уолдэна — на дзесятае месца і паўфіналіста адкрытага чэмпіянату Кітая, Алістера Картэра, — на адзінаццатае месца. Чвэрцьфіналіст турніру Марк Кінг падняўся на 23-е месца. Пераможца адкрытага чэмпіянату Кітая 2012, Пітэр Эбдан, які выйшаў у 1/8 фіналу, упаў на 6 радкоў, але здолеў захаваць месца ў топ-32 сусветнага рэйтынгу, замацаваўшыся на 30-м месцы. А пяціразовы і дзеючы чэмпіён свету Роні О’Саліван упершыню з 1994 года вылецеў з топ-32, таксама апусціўшыся на 6 пазіцый. 56-гадовы Стыў Дэвіс, які праводзіў у мэйн-туры 36-ы сезон, прайграўшы ў кваліфікацыі, вылецеў з топ-64 і апусціўся на 68 месца ў грашовым рэйтынгу[спт 1], што пакідала яму мала шанцаў на тое, каб застацца на наступны сезон сярод прафесіяналаў. У сваю чаргу, другі ўзроставы гулец мэйн-тура Джымі Уайт, які знаходзіўся ў падобнай сітуацыі, дзякуючы выхаду ў 1/8 фіналу, умацаваўся на 61-й пазіцыі ў ачковым і 60-й пазіцыі ў грашовым рэйтынгу[спт 1].

  1. а б Вылет гульцоў з мэйн-тура паводле вынікаў сезона 2013/2014 ажыццяўляўся не паводле вынікаў ачковага рэйтынгу, а паводле вынікаў двухгадовага грашовага рэйтынгу, які павінен увайсці ў сілу ў якасці афіцыйнага сусветнага рэйтынгу з сезона 2014/2015.

У табліцы прадстаўлены змены ў сусветным рэйтынгу ў рамках топ-64 пад дзеяннем вынікаў адкрытага чэмпіянату Кітая 2014.

Гулец АДТ МДТ СА НА АПТ МПТ ЗР
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 88,800 1 3,500 5,600 90,900 1
Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 83,660 3 4,480 7,000 86,180 2 Уздым1
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 84,480 2 2,660 3,500 85,320 3 Падзенне1
Сцяг Англіі Бары Хокінс 73,500 4 1,960 1,260 72,800 4
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 69,260 8 980 2,660 70,940 5 Уздым3
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 72,320 5 2,660 1,260 70,920 6 Падзенне1
Сцяг Ганконга Марка Фу 69,750 7 805 1,960 70,905 7
Сцяг Англіі Джад Трамп 71,640 6 3,500 1,960 70,100 8 Падзенне2
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 63,395 10 2,660 2,660 63,395 9 Уздым1
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 60,350 11 2,660 3,500 61,190 10 Уздым1
Сцяг Англіі Алістэр Картэр 59,615 13 3,500 4,480 60,595 11 Уздым2
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 60,055 12 805 560 59,810 12
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 64,080 9 5,600 1,260 59,740 13 Падзенне4
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 59,220 14 980 1,260 59,500 14
Сцяг Англіі Джо Пэры 58,580 15 1,960 560 57,180 15
Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 57,165 16 630 560 57,095 16
Сцяг Шатландыі Грэм Дот 55,480 17 2,660 3,500 56,320 17
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 55,165 18 2,660 1,960 54,465 18
Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 52,260 19 980 560 51,840 19
Сцяг Уэльса Раян Дэй 49,655 20 805 1,260 50,110 20
Сцяг Кітая Лян Вэньбо 49,610 21 1,610 560 48,560 21
Сцяг Англіі Майкл Холт 47,100 22 1,960 1,260 46,400 22
Сцяг Англіі Марк Кінг 43,270 26 1,960 3,500 44,810 23 Уздым3
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 44,370 23 1,960 1,960 44,370 24 Падзенне1
Сцяг Кітая Сяа Гадун 43,670 25 1,260 1,960 44,370 24 Уздым1
Сцяг Уэльса Майкл Уайт 40,145 30 1,260 1,960 40,845 26 Уздым4
Сцяг Англіі Бэн Вуластан 41,755 28 1,960 560 40,355 27 Уздым1
Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 40,380 29 1,610 1,260 40,030 28 Уздым1
Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 39,825 32 1,960 1,960 39,825 29 Уздым3
Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 44,050 24 7,000 2,660 39,710 30 Падзенне6
Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 40,045 31 910 560 39,695 31
Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 39,520 33 805 560 39,275 32 Уздым1
Сцяг Англіі Роні О’Саліван 42,640 27 3,500 0 39,140 33 Падзенне6
Сцяг Англіі Марк Джойс 38,155 37 455 1,260 38,960 34 Уздым3
Сцяг Шатландыі Алан МакМанус 39,040 34 1,610 560 37,990 35 Падзенне1
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 38,115 38 980 560 37,695 36 Уздым2
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 36,155 41 0[зр 1] 1,260 37,415 37 Уздым4
Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 38,670 35 1,960 560 37,270 38 Падзенне3
Сцяг Англіі Том Форд 38,650 36 1,960 560 37,250 39 Падзенне3
Сцяг Англіі Род Лоўлер 36,135 42 0[зр 1] 560 36,695 40 Уздым2
Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 36,880 39 1,610 1,260 36,530 41 Падзенне2
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 36,480 40 1,610 1,260 36,130 42 Падзенне2
Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл 35,120 44 455 1,260 35,925 43 Уздым1
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 34,250 46 910 1,960 35,300 44 Уздым2
Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 35,200 43 630 560 35,130 45 Падзенне2
Сцяг Кітая Юй Дэлу 33,605 48 1,610 2,660 34,655 46 Уздым2
Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 34,835 45 1,960 1,260 34,135 47 Падзенне2
Сцяг Англіі Роры МакЛаўд 33,760 47 1,960 1,260 33,060 48 Падзенне1
Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 30,180 52 0[зр 1] 1,960 32,140 49 Уздым3
Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 31,150 50 0[зр 1] 560 31,710 50
Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 29,625 54 0[зр 1] 1,960 31,585 51 Уздым3
Сцяг Англіі Джымі Робертсан 30,135 53 455 1,260 30,940 52 Уздым1
Сцяг Англіі Джэймі Коўп 31,390 49 1,960 1,260 30,690 53 Падзенне4
Сцяг Англіі Найджэл Бонд 29,025 56 630 1,960 30,355 54 Уздым2
Сцяг Кітая Лю Чуан 30,875 51 1,610 560 29,825 55 Падзенне4
Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 28,280 58 630 1,960 29,610 56 Уздым2
Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 29,265 55 1,260 1,260 29,265 57 Падзенне2
Сцяг Англіі Дэйв Харальд 28,460 57 1,260 1,960 29,160 58 Падзенне1
Сцяг Індыі Адыт’я Мехта 27,770 59 0[зр 1] 1,260 29,030 59
Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 26,530 62 0 1,960 28,490 60 Уздым2
Сцяг Англіі Джымі Уайт 27,155 61 1,960 2,660 27,855 61
Сцяг Індыі Панкай Адвані 26,450 63 0 1,260 27,710 62 Уздым1
Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 27,555 60 630 560 27,485 63 Падзенне3
Сцяг Англіі Майк Дан 23,290 72 630 4,480 27,140 64 Уздым8
Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 26,280 64 1,610 560 25,230 71 Падзенне7
  1. а б в г д е Гулец вылецеў з мэйн-тура паводле вынікаў сезона 2011/2012, апынуўшыся за межамі топ-64. Нягледзячы на тое, што ён вярнуў сабе месца сярод прафесіяналаў, рахунак яго рэйтынгавых ачкоў пачаўся з нуля.

Відэа[правіць | правіць зыходнік]

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]