Адміністрацыйны падзел Беларусі
| Палітыка — Партал:Палітыка |
| Беларусь |
Гэты артыкул — частка серыі: |
|
Адміністрацыйная сістэма
Выбары |
Адміністрацыйны падзел Беларусі — гэта падзел тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання.
Змест |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і тэрытарыяльныя адзінкі [правіць]
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі з'яўляюцца тэрыторыі, у тэрытарыяльных межах каторых ствараюцца і дзейнічаюць мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы.
Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь падзяляецца на тэрыторыю сталіцы і тэрыторыі абласцей. Тэрыторыя вобласці падзяляецца на тэрыторыю раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання. Тэрыторыя раёна падзяляецца на тэрыторыю сельсаветаў, пасёлкаў і гарадоў раённага падпарадкавання.
Тэрыторыі населеных пунктаў, якія не з'яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, і якія ўваходзяць разам з іншымі тэрыторыямі ў прасторавыя межы сельсаветаў, складаюць іх тэрыторыю.
Тэрытарыяльнымі адзінкамі Беларусі з'яўляюцца населеныя пункты, у якіх не ствараюцца мясцовыя саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама тэрыторыі адмысловага рэжыму выкарыстання (запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі, тэрыторыі помнікаў прыроды, тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў і зоны іх аховы, тэрыторыі абарончага прызначэння і інш.).
Улік і рэгістрацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак РБ ажыццяўляецца ў адзіным рэестры як складовай часткі Дзяржаўнага зямельнага кадастру.
Падзел тэрыторыі [правіць]
Падзел краіны [правіць]
Тэрытарыяльна Беларусь падзяляецца на тэрыторыі 6 абласцей і тэрыторыю сталіцы — горада Мінск:
- Брэсцкая вобласць. Цэнтр – Брэст.
- Віцебская вобласць. Цэнтр – Віцебск.
- Гомельская вобласць. Цэнтр – Гомель.
- Гродзенская вобласць. Цэнтр – Гродна.
- Мінская вобласць. Цэнтр – Мінск.
- Магілёўская вобласць. Цэнтр – Магілёў.
- горад Мінск.
Коды 1-7, пазначаныя на нумарах аўтамабіляў, азначаюць адпаведную адміністрацыйна-тэрытарыяльнаю адзінку, дзе гэты аўтамабіль зарэгістраваны.
Падзел абласцей [правіць]
Тэрыторыя вобласці падзяляецца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання. Па стане на 1 студзеня 2009 году колькасць раёнаў складала 118[1], з якіх 16 раёнаў знаходзіліся ў Брэсцкай вобласці, 21 — у Віцебскай, 17 — у Гродзенскай, 21 — у Гомельскай, 22 — у Мінскай, 21 — у Магілёўскай.
Глядзіце таксама [правіць]
Зноскі
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Закон РБ № 154-З ад 05.05.1998 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь»
- Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь
- Гісторыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу беларускіх тэрыторый на адпаведнай старонцы «Архівы Беларусі»
|
|
|
|---|---|
| Вобласці | |
|
Баранавіцкая (1939—1954) • Беластоцкая (1939—1944) • Бабруйская (1944—1954) • Брэсцкая (1939—1990¹) • Вілейская (1939—1944) • Віцебская (1938—1990¹) • Гомельская (1938—1990¹) • Гродзенская (1944—1990¹) • Мінская (1938—1990¹) • Магілёўская (1938—1990¹) • Маладзечанская (1944—1960) • Пінская (1939—1954) • Палеская (1938—1954) • Полацкая (1944-1954) |
|
| Акругі | |
|
Бабруйская (1924—1930) • Барысаўская (1924—1927) • Віцебская (1924—1930) • Гомельская (1926—1930) • Калінінская (1924-1927) • Мінская (1924—1930) • Магілёўская (1924-1930) • Мазырская (1924—1930) • Аршанская (1924—1930) • Полацкая (1924—1930) • Рэчыцкая (1926—1927) • Слуцкая (1924—1927) |
|
| Памежныя акругі | |
|
Лепельская (1935—1938) • Мазырская (1935—1938) • Полацкая (1935—1938) • Слуцкая (1935—1938) |
|
| Нацыянальны раён | |
|
Польскі Аўтаномны Раён імя Дзяржынскага (1932—1937) |
|
| Горад рэспубліканскага падпарадкавання | |
|
Мінск (1946—1990¹) |
|
| ¹ дата прыняцця дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР |
| Краіны Еўропы: Адміністрацыйны падзел | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |
|
| Табліца адміністрацыйных адзінак паводле краін |
