Адміністрацыйны падзел Перу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адміністрацыйны падзел Перу

Адміністрацыйны падзел Перу змяняўся час ад часу, пачынаючы з таго моманту, калі дзяржава атрымала незалежнасць ад Іспаніі напачатку XIX стагоддзя. Старыя правінцыі былі перафармаваны, або ліквідаваны па розных прычынах. Да 2002 года дзяржава падзялялася на 24 дэпартамента — да ўтварэння новых рэгіёнаў. 18 лістапада 2002 года, у адпаведнасці з выдадзеным указам, тэрыторыя была падзелена на 25 рэгіёнаў. Гэтыя рэгіёны ўтвораны з правінцый, якія, у сваю чаргу, складаюцца з раёнаў. Такім чынам, у Перу 195 правінцый і 1833 раёна. Горад Ліма, сталіца, размешчаная ў цэнтральнай частцы ўзбярэжжа краіны, уваходзіць у асобную правінцыю. Асаблівасць правінцыі Ліма-Метрапалітана ў тым, што яна не належыць да ліку ўсіх 25 рэгіёнаў.

Лічбамі на карце адзначаны рэгіёны:

1. Амасонас
2. Анкаш
3. Апурымак
4. Арэкіпа
5. Аякуча
6. Кахамарка
7. Кальяа
8. Куска
9. Уанкавеліка
10. Уанука
11. Іка
12. Хунін
13. Ла-Лібертад
14. Ламбаеке
15. Ліма-Метрапалітана
16. Ліма
17. Ларэта
18. Мадрэ-дэ-Д'ёс
19. Рэгіён Макегуа
20. Паска
21. П'юра
22. Сан-Марцін
23. Пуна
24. Такна
25. Тумбес
26. Укаялі