Рэгіёны Фарэрскіх астравоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэгіёны Фарэрскіх астравоў

Фарэрскія астравы падзелены на шэсць рэгіёнаў (фар.: sýsla, sýslur, сісла) і 34 камуны, да 2008 года таксама існаваў падзел на сем выбарчых акруг. Кожны рэгіён мае свайго шэрыфа.

Рэгіёны (сіслы) Фарэрскіх астравоў:

№п/п Рэгіён Плошча,
км²
Насельніцтва,[1]
чал. (01. 01. 2013)
Шчыльнасць,
чал./км²
Адміністрацыйны цэнтр Астравы
1 Эстурай 286,3 10 662 37,24 Фуглафіёрдур Эстурай
2 Нораяр 241,0 5849 24,27 Клаксвуйк Борай, Фуглай, Кальсай, Кунай, Свуйнай, Віяй.
3 Сандай 124,8 1309 10,49 Сандур Луйтла-Дуймун, Сандай, Скувай, Стоўра-Дуймун.
4 Стрэймай 392,4 22 616 57,64 Торсхаўн Хестур, Кольтур, Ноўльсай, Стрэймай.
5 Сувурай 164,5 4702 28,58 Воавур Сувурай
6 Воар 186,3 3059 16,42 Мідваавур Мічынес і Воар.
Усяго 1395,3 48 197 34,54

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел Фарэрскіх астравоў неаднаразова змяняўся. У 1980-х астравы складаліся са звыш 50 камун. У апошнія дзесяцігоддзі іх колькасць увесь час скарачалася і працягне скарачацца ў будучыні. Мэтай міністэрства ўнутраных спраў з'яўляецца стварэнне да 2015 годзе ад сямі да дзевяці камун, якія б часткова ці цалкам супадалі з межамі рэгіёнаў і выбарчых акруг. Калі гэта здарыцца, то Фарэрскія астравы адмовяцца ад рэгіянальнага падзелу, пакінуўшы толькі падзел на камуны.

Акрамя таго, працяглы час ішло абмеркаванне скарачэння або нават адмовы ад выбарчых акруг. Падчас выбараў 2008 года выбарчыя акругі былі канчаткова адменены.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі