Адміністрацыйны падзел Эстоніі
Эстонія дзеліцца на 15 паветаў (эст.: maakond, мааконд), якія ўзначальваюць старэйшыны (эст.: maavanem), што прызначае ўрад. Паветы падпадзяляюцца, у сваю чаргу, на муніцыпалітэты двух тыпаў: гарады (эст.: linn) і воласці (эст.: vald).
Існуе таксама тып муніцыпальнага ўтварэння пасялковая воласць (эст.: alevvald), у склад якой ўваходзіць і тэрыторыю якой ўтварае толькі адзін пасёлак. У Эстоніі шэсць пасялковых воласцяў: Аэгвійду, Ярвакандзі, Кохтла-Ныме, Лавассаарэ, Таотсі і Вяндра.
Сёння ў Эстоніі 227 муніцыпалітэтаў, іх узначальваюць валасныя старэйшыны (эст.: vallavanem) або мэры гарадоў (эст.: linnapea). Талін дзеліцца на ўнутрыгарадскія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі — часткі горада (эст.: linnaosa). Управа часткі горада узначальваецца старэйшынай часткі горада (эст.: linnaosavanem).
[правіць] Спіс паветаў Эстоніі
| Беларуская назва | Эстонская назва | Насельніцтва (2006), тыс. жых. |
Терыторыя, тыс. км² |
Шчыльнасць, чал./км² |
Цэнтр |
|---|---|---|---|---|---|
| Валга | Valga maakond | 34,7 | 2,044 | 17,0 | Валга |
| Вільяндзі | Viljandi maakond | 56,4 | 3,422 | 16,5 | Вільяндзі |
| Выру | Võru maakond | 38,5 | 2,305 | 16,7 | Выру |
| Іда-Віру | Ida-Viru maakond | 172,8 | 3,364 | 51,4 | Йыхві |
| Йыгева | Jõgeva maakond | 37,3 | 2,604 | 14,3 | Йыгева |
| Ляэнэ-Віру | Lääne-Viru maakond | 66,2 | 3,465 | 19,1 | Ракверэ |
| Ляэнэ | Lääne maakond | 27,9 | 2,383 | 11,7 | Хаапсалу |
| Пылва | Põlva maakond | 31,5 | 2,165 | 14,5 | Пылва |
| Пярну | Pärnu maakond | 89,0 | 4,807 | 18,5 | Пярну |
| Рапла | Rapla maakond | 36,9 | 2,980 | 12,4 | Рапла |
| Саарэ | Saare maakond | 35,1 | 2,922 | 12,0 | Курэссаарэ |
| Тарту | Tartu maakond | 149,0 | 2,993 | 49,8 | Тарту |
| Хар’ю | Harju maakond | 521,3 | 4,333 | 120,3 | Талін |
| Хійу | Hiiu maakond | 10,2 | 1,023 | 10,0 | Кярдла |
| Ярва | Järva maakond | 38,0 | 2,623 | 14,5 | Пайдэ |
[правіць] Гісторыя
У XIII стагоддзі эстонскія землі дзяліліся на 8 маакондаў: Вірумаа, Ляэнемаа, Равала, Саарэмаа, Сака, Уганда, Хар’юмаа, Ярвамаа.
Пасля ўваходжання ў склад СССР Эстонія ў 1947 была падзелена на раёны (эст.: rajoon), а ў 1953 быў праведзены эксперымент па падзелу Эстоніі на вобласці. Усяго іх было створана тры:
- Пярнуская
- Талінская
- Тартуская
Аднак у тым жа 1953-м яны былі скасаваныя. У 1987 годзе ў Эстоніі было 15 раёнаў і 6 гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання. Гэтая сістэма адміністрацыйнага дзялення захавалася і пасля набыцця незалежнасці — раёны сталі называцца паветамі (маакондамі), а некаторыя з іх памянялі назву, але іх колькасць не змянілася. Гарады рэспубліканскага падпарадкавання, у тым ліку і Талін, былі ўключаныя ў склад паветаў.
| Краіны Еўропы: Адміністрацыйны падзел | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Арменія¹ | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |
|
| Табліца адміністрацыйных адзінак паводле краін |
