Аднапраходныя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аднапраходныя
Platypus.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Хрыбетныя

Клас:

Сысуны

Атрад:

Аднапраходныя

Навуковая назва

Monotremata (Bonaparte, 1837)

ITIS   179915
NCBI   9255

Аднапраходныя (Monotremata), або яйцародныя — атрад найбольш прымітыўных сярод сучасных млекакормячых.

Вядомы з плейстацэну ў Аўстраліі. Падзяляюцца на 2 сямействы: яхідны і качканосы, 5 відаў.

Пашыраны ў Аўстраліі, Тасманіі, Новай Гвінеі.

Даўжыня цела да 80 см. Характэрна сумяшчэнне заднепраходнай і мочалалавой адтулін (клаака, як у птушак). Зубоў у дарослых няма. Страўнік не мае стрававальных залоз. Сярэдняя тэмпература цела ніжэйшая, чым у іншых млекакормячых (25-36 °C).

Нясуць 1-2, зрэдку 3 яйцы. Малочныя залозы трубчасгыя, выдзяляюць малако на брушную паверхню цела (залозістае поле), адкуль яго злізваюць дзіцянягы.

Паўводныя ці наземныя формы. Кормяцца жывёльнымі арганізмамі.

Колькасць невялікая.

[правіць] Літаратура

  • БелЭн у 18 т. Т.1. Мн., 1996.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах