Аднаўляльная энергія
Аднаўляльная энергія – крыніцы энергіі, выкарыстанне якіх не прывядзе ў доўгатэрміновай перспектыве да іх нястачы. Звычайна да аднаўляльнай энергіі адносяць энергію ветру, сонечную энергію, геатэрмальную энергію, энергію хваляў і марскіх цячэнняў, рачную гідраэнергію, а таксама энергію атрымліваемую з біямасы (біягаз, які атрымліваецца на сметніках, таксама які атрымліваецца ў выніку ачысткі сточных водаў і гніення рэшткаў раслін і жывёл).
Акрамя гэтага існуе неаднаўляльная энергія, ці крыніцы энергіі, выкарыстанне якіх вядзецца значна хутчэй за іх аднаўленне.
Самай папулярнай крыніцай аднаўляльнай энэргіі з'яўляецца энергія падаючай вады. Астатнія крыніцы выкарыстоўваюцца, пакуль, недастаткова. У апошнія гады, высокія кошты на сыравіну прывялі да актывізацыі вывучэння выкарыстання аднаўляльнай энергіі ва ўсім свеце.
Аднаўляльная энергія можа быць шкоднай да навакольнага асяроддзя, хоць і значна меней чым неаднаўляльная.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аднаўляльная энергія