Беларуска-амерыканскія адносіны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Амерыкана-беларускія адносіны
ЗША і Беларусь
Злучаныя Штаты Амерыкі
ЗША
Беларусь
Беларусь

Адносіны Беларусі і ЗША — дыпламатычныя адносіны Рэспублікі Беларусь і ЗША, супрацоўніцтва ў гуманітарнай і эканамічнай сферы.

Злучаныя Штаты прызналі незалежнасць Беларусі 25 снежня 1991 года. Пасля таго, як дзве краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны, у Мінску 31 студзеня 1992 года было афіцыйна адкрыта Пасольства ЗША. Першы пасол ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц (David H. Swartz) прыступіў да выканання сваіх абавязкаў 25 жніўня 1992 года і завяршыў тэрмін сваіх паўнамоцтваў у студзені 1994 года. Наступнымі пасламі ЗША ў Беларусі былі Кенэт Ялавіц (Kenneth S. Yalowitz), Дэніел Спекхард (Daniel V. Speckhard), Майкл Козак (Michael G. Kozak) і Джордж Крол (George H. Krol). 21 ліпеня 2006 года Прэзідэнт Джордж Буш рэкамендаваў на пасаду пасла ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт. Яна прыбыла ў Мінск 18 верасня 2006 года і працавала да 2008 года, калі беларускі ўрад у аднабаковым парадку ўвёў абмежаванні на колькасць амерыканскіх дыпламатаў і вымусіў Злучаныя Штаты адазваць з Беларусі пасла.

Дзве краіны абмяняліся афіцыйнымі візітамі на вышэйшым узроўні: Станіслаў Шушкевіч, тагачасны Старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, сустрэўся ў Вашынгтоне з Прэзідэнтам Клінтанам у ліпені 1993 года, а Прэзідэнт ЗША наведаў Беларусь 15 студзеня 1994 года.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША была створана ў 1992 годзе. Пасольства пераехала на сваё цяперашняе месца ў Нью-Гемпшыр авеню ў 1993 годзе.

Паслы Беларусі ў ЗША[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Міжнародныя адносіны ЗША