Адольф Дыстэрвег

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адольф Дыстэрвег
ням.: Adolph Diesterweg
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1790(1790-10-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1866(1866-07-07)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці настаўнік, педагог, пісьменнік, публіцыст
Навуковая сфера адукацыя[5]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых Адольф Вільгельм Ды́стэрвег (ням.: Friedrich Adolph Wilhelm Diesterweg; 29 кастрычніка 1790, г. Зіген, Германія — 7 ліпеня 1866) — нямецкі педагог-практык. Паслядоўнік І. Г. Песталоці.

Вучыўся ва ўніверсітэтах у Гайдэльбергу, Гербарне, Цюбінгене ў 1811—20. Выкладаў у гімназіях, узорных школах, настаўніцкіх семінарыях. У 1827—66 выдаваў педагагічны часопіс «Рэйнскія лісткі…». Быў супраць саслоўных і нацыянальных абмежаванняў у галіне адукацыі, канфесійнага навучання і апекі школы царквой. Імкнуўся да аб’яднання нямецкага настаўніцтва, выступаў за мірнае пераўтварэнне грамадскіх адносін, у якім асноўную ролю адводзіў асвеце, падзяляў ідэі агульначалавечага выхавання. Асноўнымі прынцыпамі выхавання лічыў прыродаадпаведнасць, культураадпаведнасць, саманадзейнасць. Распрацаваў дыдактыку развіваючага навучання. Аўтар больш як 20 падручнікаў і дапаможнікаў па матэматыцы, нямецкай мове, прыродазнаўстве, геаграфіі, астраноміі, у тым ліку вядомай працы «Дапаможнік да адукацыі нямецкіх настаўнікаў» (т. 1—2, 1835). Педагагічныя ідэі А. Дыстэрвега зрабілі ўплыў на развіццё адукацыі ў Германіі і пашырыліся за яе межамі.

Зноскі

  1. а б Friedrich Adolph Wilhelm Diesterweg // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. а б Adolf Diesterweg // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Czech National Authority Database Праверана 31 студзеня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]