Адольф Косарак
Адольф Косарак (чэш. Adolf Kosárek, 6 студзеня 1830, Гералец, Маравія — 30 кастрычніка 1859, Прага) — чэшскі мастак.
Змест |
Жыццё і творчасць [правіць]
А.Косарак пачаў маляваць яшчэ ў дзяцінстве, аднак сціснутыя жыццёвыя акалічнасці не дазволілі яму адразу прысвяціць сябе мастацкай творчасці. Толькі пры фінансавай падтрымцы архібіскупа Пражскага Б.Шварцэнберга і ва ўзросце больш за 20-ці год Косарак паступае ў пражскую Акадэмію выяўленчых мастацтваў. Быў вучнем і паслядоўнікам мастацкай школы Макса Хаўсхофера. Асабліва быў вядомы як пейзажыст; мастак пісаў свае палотны ў познерамантычным стылі, пазнейшыя яго працы блізкія да рэалістычнага жывапісу. А.Косарак шмат падарожнічаў, наведаў Баварыю, Альпы; ў 1856 годзе — востраў Руген. Многія яго работы выстаўлены ў Нацыянальнай галерэі, у горадзе Прага.
Мастак памёр ад сухотаў ва ўзросце 29 гадоў.
Выбраныя палотны [правіць]
- Bouře na horách (Бура ў гарах)
- Před bouří (Перад бурай)
- Selská svatba (Сельскае вяселле)
- Česká krajina (Чэшскі край)
- Horské jezero v bouři (Горнае возера ў буру)
- Stmívání
- Podzimní jitro
- Motiv od Pardubic
- Krajina s čápem
- Rovina pod mraky
- Krajina s větrným mlýnem
- Zimní noc
- Hřbitov u moře
- Osamělá krajina
- Motiv z Kokořínských údolí
- Krajina s poutníky
- Krajina s procesím
- Zimní večer
- Krajina s dřevěným mostem
- Krajina s kaplí
- 1858 — Letní krajina
- Krajina s povozem na úvozové cestě
Галерэя [правіць]
Літаратура [правіць]
- Косарак Адольф // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.428
