Адольф Фрыдрых Бутэнант

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Адольф Фрыдрых Іаган Бутэнант
ням.: Adolf Friedrich Johann Butenandt
200px
Дата нараджэння:

24 сакавіка 1903(1903-03-24)

Месца нараджэння:

Брэмерхафен, Германія

Дата смерці:

18 студзеня 1995(1995-01-18) (91 год)

Месца смерці:

Мюнхен, Германія

Краіна:

Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Flag of Germany (3-2 aspect ratio).svg Веймарская рэспубліка
Flag of German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх
Flag of Germany.svg ФРГ
Flag of Germany.svg Германія

Навуковая сфера:

біяхімія, арганічная хімія

Месца працы:

Таварыства кайзера Вільгельма, Гётынгенскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік:

Адольф Віндаус

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1939)

Кавалер Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
Ордэн «Pour le Mérite»

Адольф Фрыдрых Бутэнант (ням.: Adolf Friedrich Johann Butenandt; 24 сакавіка 1903, Брэмерхафен - 18 студзеня 1995, Мюнхен) — нямецкі біяхімік. Быў заўважаны ў супрацоўніцтве з доктарам Менгеле.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1931-1933 гадах дацэнт Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1933-1936 гадах прафесар Вышэйшай тэхнічны школы ў Данцыгу (цяпер Гданьск). Затым дырэктар інстытутаў біяхіміі: у Берліне (1936-1944), у Цюбінгене (1944-1956) і ў Мюнхене (з 1956). З 1960 года прэзідэнт таварыства ім. М. Планка.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Працы прысвечаны хіміі палавых гармонаў. Бутэнант вылучыў з мачы чалавека андрастэрон і дэгідраэпіандрастэрон (1931), вывучыў іх хімічную будову.

Прызнанне заслуг[правіць | правіць зыходнік]

Нобелеўская прэмія па хіміі (1939; сумесна са швейцарскім навукоўцам Л. Ружычка). Даследаванні Бутэнанта біяхіміі гарманальных рэчываў у насякомых адзначаны прэміяй ім. П. Эрліха.