Адольф Эйхман

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Адо́льф Э́йхман (Айхман; ням.: Adolf Eichmann, 19061962) — супрацоўнік гестапа, непасрэдна адказны за знішчэнне мільёнаў яўрэяў у гады Другой Сусветнай вайны.

Біяграфія [правіць]

Нарадзіўся 19 сакавіка 1906 года ў Золінгене. Кіраваў аддзелам гестапа IV-B-4, адказным за так званае «канчатковае вырашэнне яўрэйскага пытання». Оберштурмбанфюрэр (падпалкоўнік) СС.

У 1945 годзе здолеў уцекчы ад спецслужбаў саюзнікаў, а ў 1950 годзе пераехаў ў Аргенціну, дзе схаваўся пад імем Рыкарда Клемент.

У 1958 годзе ізраільcкім спецслужбам стала вядома яго месца знаходжання, а ў маі 1960 года ён быў выкрадзены супрацоўнікамі ізраільскай разведкі Масад і вывезены ў Ізраіль.

У Ізраілі Эйхмана судзілі за масавыя забойствы і злачынствы супраць чалавечнасці. Ён быў пакараны смяротнай карай праз павешанне 1 чэрвеня 1962 года.