Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Адольф Эрык Нордэншэльд)
Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд
шведск.: Nils Adolf Erik Nordenskiöld
Дата нараджэння 18 лістапада 1832(1832-11-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 жніўня 1901(1901-08-12)[1][3][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Nils Gustaf Nordenskiöld[d][7]
Дзеці Erland Nordenskiöld[d][2][7] і Gustaf Nordenskiöld[d][2][7]
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, гісторык-картограф, картограф, пісьменнік, геолаг, географ, arctic explorer, мінералог, палітык, батанік, арыстакрат
Навуковая сфера геалогія і геаграфія[1]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Nordenskiold».

Нільс Адо́льф Э́рык Но́рдэншэ́льд (шведск.: Nils Adolf Erik Nordenskiöld, 18 лістапада 1832, Хельсінкі — 12 жніўня 1901, Дальбіэ) — народжаны ў Фінляндыі шведскі геолаг, мінералог і палярны даследчык. Пад яго кіраўніцтвам у 18781879 гг. упершыню ў гісторыі адбылася паспяховая экспедыцыя праз Паўночны марскі шлях — такім чынам праз поўнач былі злучаны Атлантычны і Ціхі акіяны. Нордэншэльд таксама вядомы і іншымі падарожжамі, асабліва экспедыцыяй на Шпіцберген і пошукам шляху на Паўночны полюс. Ён распрацаваў навуковую канцэпцыю часовага пражывання ў палярных зонах, апублікаваў вялікую колькасць геаграфічных і геалагічных даследаванняў, а таксама сабраў унікальную калекцыю гістарычных карт. У Фінляндыі і Швецыі Нордэншэльда вызнаюць за нацыянальнага героя і аднаго з самых вялікіх падарожнікаў у гісторыі.

Член Стакгольмскай АН (1858). Член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1879). Скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт. У 1856 і 1861 удзельнічаў у экспедыцыях на Шпіцберген пад кіраўніцтвам О. М. Торэля. У 1864—1873 гадах кіраваў экспедыцыяй на гэты архіпелаг, у 1870—1883 гадах — у Грэнландыю, дзе даследаваў яе ледніковы шчыт. У 1878—1879 гадах на судне «Вега» першым праплыў паўночна-ўсходнім праходам з Атлантычнага ў Ціхі акіян з зімоўкай на Чукоцкім паўвостраве.

Імем Нордэншэльда названы архіпелаг у Карскім моры, заліў і мыс на Новай Зямлі, мыс і ледавік у Грэнландыі, рака ў Канадзе і інш.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першыя крокі[правіць | правіць зыходнік]

Дом, у якім нарадзіўся Нордэншэльд, у Хельсінках (1902 г.).
Алікартана — сядзіба, у якой прайшло дзяцінства Нордэншэльда.

Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд паходзіў з арыстакратычнага шведскага роду Нордэншэльдаў. Яго бацька, Нільс Густаў Нордэншэльд (17921866) быў вядомым мінералогам, запрошаным працаваць у Фінляндыю, а маці, Маргарэта Сафія фон Хартман, паходзіла з уплывовага роду фон Хартманаў: у прыватнасці, яе брат, Ларс Габрыэль фон Хартман (вядомы ў Расійскай імперыі як Лаўрэнцій Гаўрылавіч фон Хартман), быў нават намеснікам старшыні эканамічнага аддзялення Сената Фінляндыі. Нільс Адольф Эрык быў народжаны трэцім з сямі дзяцей у сваёй сям'і[9]. Ён пераняў бацькаву любоў да літалагічных даследаванняў і ўдзельнічаў разам са сваім татам у экспедыцыях, скіраваных на пашырэнне літалагічнай калекцыі, у розныя часткі Фінляндыі. Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд таксама выязджаў з ім і за межы Вялікага Княства Фінляндскага: так, у прыватнасці, яны разам выправіліся ў экспедыцыю на Урал у 18531854 гг. Атрыманыя навыкі Адольф Эрык ужыў у сваіх уласных падарожжах па Сібіры і Паўночна-Усходняй Азіі[10]. Дзяцінства вялікага падарожніка прайшло ў сямейнай сядзібе Алікартана ў абшчыне Мянтсяля[9].

Ва ўзросце 13 гадоў Нордэншэльд паступіў на вучобу ў гімназію Порва, з якой сышоў праз 3 гады, не вытрымаўшы, як і многія іншыя студэнты, суровых патрабаванняў дырэктара Юхана Людвіга Рунеберга[11]. Нордэншэльд скончыў школу ў 1849 г. і паступіў у Хельсінкскі ўніверсітэт, дзе вывучаў мінералогію, матэматыку, хімію і фізіку і ў якім атрымаў ступень бакалаўра ў 1853 г., а ступень магістра — у 1854 г. Першую навуковую працу Нільс Адольф Эрык напісаў па малюсках. Ён далучыўся да студэнцкай нацыі WiO і ў 1854 г. стаў куратарам фізіка-матэматычнага факультэта ўніверсітэта. У пачатку 1855 г. Нордэншэльд абараніў сваю доктарскую дысертацыю па тэме «Аб крышталёвых формах графіту і хандрадыту». У студэнцкія гады падчас летніх геалагічна-разведвальных падарожжаў па Фінляндыі ён знайшоў вялікую колькасць рудных радовішчаў, справаздачу пра якія апублікаваў пасля сканчэння ўніверсітэта ў 1855 г. пад назвай «Апісанне мінералаў, знойдзеных у Фінляндыі». У тым жа годзе Нордэншэльд быў прызначаны дазорцам паштовага аддзялення ў гарах. Перад ім адкрываліся вялікія навуковыя перспектывы ў Фінляндыі, аднак праз хуткі час ён трапіў у няміласць у расійскіх улад, бо належаў да кола маладых арыстакратаў ліберальных поглядаў, ідэйным кіраўніком якіх быў Карл Густаў Ветэрхоф: яны выступалі за тое, каб Фінляндыя перайшла пад уплыў Швецыі, але без жорстага кантролю ў галінах вышэйшай адукацыі і дзяржаўнага кіравання.

Зноскі

  1. а б в г N Adolf Erik Nordenskiöld — 1917.
  2. а б в г Nordenskiöld, Nils Adolf Erik, f. 1832 i Helsingfors, Finland, Professor // Swedish Census 1880Riksarkivet. Праверана 30 сакавіка 2018.
  3. а б Finska församlingens kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/SSA/0004/F I/4 (1895-1901), bildid: 00051716_00019 Праверана 6 красавіка 2018.
  4. а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  5. Nils Adolf Erik Nordenskiöld // https://gravar.se/forsamling/trosa-forsamling/vasterljungs-kyrkogard/1/nils-adolf-erik-nordenskiold-00f28Gravar.se. Праверана 7 лютага 2018.
  6. NILS ADOLF ERIK NORDENSKIÖLD 1832 - 1901 // (unspecified title) Праверана 15 лютага 2020.
  7. а б в г д Nordenskiöld i Stockholm // Two-Chamber Parliament 1867–1970. — 1985. — Т. 1. — С. 149. Праверана 4 сакавіка 2022.
  8. (unspecified title) Праверана 20 ліпеня 2020.
  9. а б Cecilia af Forselles (suom. Aulikki Litzen). Nordenskiöld, Adolf Erik (1832–1901) // Suomen kansallisbiografia, osa 7. — С. 135—140. — ISBN 951-746-448-7. (фін.)
  10. Tiitta Allan et al. (toim.). Suuri henkilökirja. — 1. — WSOY, 2001. — 804 с. — ISBN 9510261408. (фін.)
  11. Elämänvaiheet perhekirjeitten valossa: Osa I (vuoteen 1859) Архівавана 14 лютага 2016. (фін.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір - Паліклініка / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2000. - 560 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]