Адольф фон Гільдэбранд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ханс фон Марэ, Партрэт А.фон Гільдэбранда (1868)

Адольф фон Гільдэбранд (6 кастрычніка 1847, Марбург18 студзеня 1921, Мюнхен) — нямецкі скульптар, архітэктар, жывапісец, малявальшчык і тэарэтык мастацтва.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Марбургу. Вучыўся ў Мастацкай школе ў Нюрнбергу (1864-66), а затым у Мюнхене (1866-67). Выкладаў ва ўніверсітэтах Вроцлава (Брэслау), Іены і Марбурга.

Філаклет, 1886

Паездка ў Італію і знаёмства з творамі класічнай скульптуры аказала на яго вялікі ўплыў. На аснове італьянскіх майстроў выпрацаваў сваю індывідуальную манеру. Працаваў у многіх гарадах Еўропы, у тым ліку ў Берліне, Мюнхене, Вене, Парыжы. Спрабаваў сябе ў розных відах мастацтва. Пасля 1873 жыў у Фларэнцыі, у былым кляштары Сан-Франчэска-дзі-Паола(англ.) бел.. У 1889 годзе пачаў работы па стварэнні ў Мюнхене Вітэльсбахскага фантана, разбуранага падчас бамбардзіровак Другой сусветнай вайны.

У 1891 скульптар быў узнагароджаны прускім ордэнам Pour le Mérite. У 1904 каралём Баварыі А.Гільдебранд быў узведзены ў рыцарскую годнасць.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]