Адрыен Мары Лежандр
Адрыен Мары Лежандр (фр.: Adrien-Marie Legendre, 18 верасня 1752, Парыж - 10 студзеня 1833, там жа) — французскі матэматык.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Лежандр скончыў Калеж Мазарыні, з 1775 - выкладчык Ваеннай школы ў Парыжы.
Член Парыжскай Акадэміі навук (з 1783 года).
У гады Французскай рэвалюцыі Лежандр, разам з Лагранжам і Лапласам, актыўна ўдзельнічаў у Камісіі па ўвядзенні метрычнай сістэмы, у прыватнасці, у вымярэнні даўжыні аднаго градуса паміж Дзюнкеркам і Барселонай для ўстанаўлення эталона метра.
1795: прафесар Нармальнай школы.
1799: замяніў на пасадзе экзаменатара Політэхнічнай школы Лапласа, з якім ён разам выкладаў раней у Ваеннай школе.
1816: прафесар Політэхнічнай школы.
З-за нейкай бюракратычнай памылкі пенсія Лежандра была адменена ў 1824 годзе, і рэшту сваіх дзён ён пражыў у нястачы.
Памёр Лежандр ў Парыжы 10 студзеня 1833 года.
Яго імя ўнесена ў спіс найвялікшых вучоных Францыі, змешчаны на першым паверсе Эйфелевай вежы. У гонар Лежандра таксама названыя:
кратар на Месяцы; мноства матэматычных тэарэм і паняццяў.
Гл. таксама [правіць]
- Гіпотэза Лежандра
- Мнагачлены Лежандра
- Пераўтварэнне Лежандра
- Сімвал Лежандра
- Тэарэма Лежандра
- Хі-функцыя Лежандра
Зноскі
- ↑ Peter Duren Changing Faces: The Mistaken Portrait of Legendre (англ.) // Notices of the AMS. — American Mathematical Society (бел.: Амерыканскае матэматычнае таварыства), 2009. — № 56 (11). — С. 1440–1443. — ISSN 0002-9920.
Літаратура [правіць]
- А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.548
Спасылкі [правіць]
- Лежандр, Адриен Мари // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Адрыен Мары Лежандр(англ.) у архіве MacTutor.