Адрыян Браўэр
| Адрыян Браўвер | |
Партрэт працы Ван Дэйка |
|
| Імя пры нараджэнні: |
Adriaen Brouwer |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Заступнікі: | |
| Уплыў на: | |
Адрыян БРАЎЭР (1605 ці 1606, г. Аўдэнардэ, Бельгія — 1 лютага 1638) — фламандскі жывапісец. Майстар бытавога жанру і пейзажа. Прадстаўнік дэмакратычнага кірунку ў мастацтве фламандскага барока.
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Вучыўся ў Бруселі. У 1621 пераехаў у Галандыю, з 1631 у Харлеме, у 1631 жыў у Антверпене. Пісаў пераважна сцэны з народнага побыту. У сувязі з нявысветленымі абставінамі дзейнасці мастака большасць яго твораў датуецца адносна.
Творчасць [правіць]
Творчасць Адрыяна Браўэра вызначаецца самабытнасцю мастацкай мовы. Ён ствараў невялікія па памерах карціны і звычайна паказваў у іх людзей з нізоў грамадства. Гэта гулякі, п'яніцы, карцёжнікі — вясковы і гарадскі плебс. Аднак у адрозненне ад Пітэра Брэйгеля, які таксама выяўляў прасталюдзінаў, героі твораў Браўэра паказаны ў канкрэтных сітуацыях, яны больш індывідуальныя і характарныя, а выявы пазбаўлены шырыні і панарамнасці трактовак.[1] У карцінах «Бойка за картамі», «Сцэна ў шынку», «Горкія лекі», «Бойка», «Гулякі» (названыя работы адносяцца да 1630-ых г.) Браўэр паказвае людзей, зломленых нястачай, горам, грубых і нястрыманых у праяўленні сваіх схільнасцей. Карціны вызначаюцца гратэскавасцю вобразаў, сарказмам, тэмпераментам.
Сярод яго пейзажаў «Дзюны», «Пейзаж з усходам месяца». А. Браўэр — адзін з лепшых каларыстаў XVII ст.[2]
Галерэя [правіць]
-
Бойка. 1630-1640. Музей выяўленчых мастацтваў ім. А. С. Пушкіна. Масква
-
Горкі напой. 1630-1640. Мастацкі інстытут Штэдэля. Франкфурт-на-Майне
-
Бойка сялян пры гульні ў карты. 1630-1640. Карцінная галерэя. Дрэздэн
-
Сяляне, гульцы ў карты. 1630-1640. Старая Пінакатэка. Мюнхен
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
- Шунейка Я. Браўэр // БЭ ў 18 т. Т. 3. — Мн.: БелЭн, 1996.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адрыян Браўэр
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
| Гэта пачатак артыкула па мастацтве. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |