Адрыян I, папа рымскі
З Вікіпедыя.
Адрыян I, папа рымскі (772–795). Паходзіў са шляхетнай рымскай сям’і. Скарыстаўся барацьбой франкаў і лангабардаў для ўзмацнення папскага прастолу. Церпячы ад лангабардскага караля Дэзідэрыя, Адрыян звярнуўся да Карла Вялікаму, які прагнаў лангабардаў у 773, правёў свята Вялікадня ў Рыме ў 774 і павялічыў папскія ўладанні, падораныя Піпінам у 754. За паслугі другога паходу (781) супраць лангабардаў Адрыян зрабіў сыноў Карла Вялікага — Піпіна і Людвіга — каралямі Італіі і Аквітаніі. Падчас іконаборства на Нікейскім саборы (787) Адрыян адстойваў іконапаклоннікаў, але не мог супрацьстаяць рашэнням праціўнікаў іконапаклонства. Разам з франкскай царквой змагаўся з адапціянізмам (Гл.далей Адапціянская спрэчка).[1]
- ↑ Энц. словарь Брокгауза и Ефрона...
// Энц. словарь Брокгауза и Ефрона в 82 тт. и 4 доп. тт. —М.: Терра, 2001 г. — 40726 с.

