Адрыян I, Папа Рымскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Charlemagne comes to the aid of Pope Adrian I

Адрыян I, папа рымскі (772795). Паходзіў са шляхетнай рымскай сям’і. Скарыстаўся барацьбой франкаў і лангабардаў для ўзмацнення папскага прастолу. Церпячы ад лангабардскага караля Дэзідэрыя, Адрыян звярнуўся да Карла Вялікаму, які прагнаў лангабардаў у 773, правёў свята Вялікадня ў Рыме ў 774 і павялічыў папскія ўладанні, падораныя Піпінам у 754. За паслугі другога паходу (781) супраць лангабардаў Адрыян зрабіў сыноў Карла Вялікага — Піпіна і Людвіга — каралямі Італіі і Аквітаніі. Падчас іконаборства на Нікейскім саборы (787) Адрыян адстойваў іконапаклоннікаў, але не мог супрацьстаяць рашэнням праціўнікаў іконапаклонства. Разам з франкскай царквой змагаўся з адапціянізмам (Гл.далей Адапціянская спрэчка).[1]

Зноскі

  1. Энц. словарь Брокгауза и Ефрона...

Літ.:

Адрыян I, Папа Рымскі // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.